Геймер дадаў ChatGPT у Skyrim VR, каб «ажывіць» NPC
Карыстальнік пад нікам Art_from_the_Machine інтэграваў чат-бота ў The Elder Scrolls V: Skyrim VR. Бот генеруе адказы NPC.

ChatGPT генеруе адказы з улікам гісторыі, біяграфіі гульца і папярэдніх гутарак з ім. Цяпер NPC сталі разумець, дзе яны і хто яны, могуць гутарыць на розныя тэмы, а таксама распазнаваць прадметы і час сутак. Модар выкарыстаў сінтэзатар маўлення xVASynth, які стварае патрэбны голас, пераўтварае яго з тэксту.
Карыстальнік ужыў сістэму распазнавання маўлення Whisper, якая пераўтварае голас у тэкст. Такім парадкам гульцы могуць размаўляць з NPC, задаваць персанажам пытанні голасам, а не ўводзіць іх пры дапамозе клавіятуры. Іншыя карыстальнікі з захапленнем прынялі мод, але паказалі на вялікую затрымку адказу персанажаў. Art From the Machine заявіў, што фінальная версія мода пакуль не выйшла.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.