Геймеры падалі ў суд на Sony за надта дарагія гульні
Суд у Вялікабрытаніі разгледзіць калектыўны пазоў карыстальнікаў, якія абвінавачваюць кампанію ў завышаных цэнах у PlayStation Store.

У пазове сцвярджаецца, што Sony злоўжывае сваім дамінантным становішчам у якасці адзінага прадаўца гульняў у PlayStation Store. Камісія для распрацоўшчыкаў і выдаўцоў дасягае 30%. Пазоў ад імя спажыўцоў падаў Алекс Ніл. Ён сцвярджае, што палітыка Sony прыводзіць да падвышанага кошту гульняў і дапаўненняў да іх.
«Sony эксплуатуе сваіх брытанскіх кліентаў, беручы з іх занадта вялікую плату за лічбавыя гульні для PlayStation і ўнутрыгульнявы кантэнт, кантралюючы ўсю экасістэму PlayStation цалкам», — заявіў ён. Таксама Ніл лічыць, што відэагульні — гэта найбуйнейшая індустрыя забаў у краіне і многія людзі выкарыстоўваюць іх для камунікацыі і сувязі.
Адвакаты кампаніі спрабавалі адхіліць пазоў, ды суд стаў на бок карыстальнікаў, аднак запатрабаваў выключыць з калектыўнага пазову людзей, якія здзяйснялі пакупкі ў краме гульняў пасля падачы справы ў суд. Калі кампанія прайграе справу, то кампенсацыі карыстальнікам абыдуцца ёй у $7,9 мільярда.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.