Гейтс выпусціць мемуары налета. Але не пра Microsoft
Біл Гейтс напісаў кнігу з успамінамі пра ранні перыяд свайго жыцця да заснавання Microsoft у 1975 годзе.
Кніга пад назвай «Зыходны код» (Source Code: My Beginnings) паступіць у продаж 4 лютага 2025 года. Ужо цяпер можна аформіць перадзаказ на Amazon.
Пра змест кнігі бізнэсовец расказаў у сваім блогу. У ёй пойдзе гаворка пра перажыванні маленькага Гейтса, напрыклад, пра тое, што ён адчуваў сябе ізгоем, пра сваркі з бацькамі, страту блізкага чалавека і адлічэнне з універсітэта, а таксама пра рашэнне стварыць кампанію разам з Полам Аленам. Паводле слоў Гейтса, кніга, якая рыхтуецца да выхаду, прысвечаная ўрокам і досведу, якія заклалі асновы ўсяго ў ягоным наступным жыцці».
Пра тое, як уладкаваная Microsoft знутры, як і пра тэхналогіі або пра іншыя бізнэс-праекты Гейтса, з мемуараў даведацца не атрымаецца. Кніга стане «асабістай гісторыяй пра тое, як Біл Гейтс стаў тым, кім з’яўляецца сёння»: пра яго дзяцінства, захапленні і пачынанні.
Читать на dev.by