Гендырэктар BelHard кажа, што Беларусь можа стаць глабальным лідарам у ШІ. Вось што трэба рабіць

У Беларусі ёсць усё, каб стаць моцным гульцом на глабальнай ШІ-арэне, але для гэтага патрэбны ўсвядомленыя дзеянні дзяржавы, навуковай супольнасці і бізнесу. Пра гэта казаў гендырэктар BelHard Ігар Мамоненка на выставе Digital Expo, якая нядаўна прайшла ў Мінску. Яго цытуе 1prof.by.

8 каментарыяў

Паводле слоў Мамоненкі, Беларусь мае ўнікальныя канкурэнтныя перавагі — напрыклад, моцную інжынерную школу, глыбокія навуковыя традыцыі, багатую матэматычную культуру, высокакваліфікаваных ІТ-спецыялістаў і кампактную тэрыторыю, якая дазваляе хутка ўкараняць і тэставаць сістэмныя рашэнні.

«Беларусь можа стаць эксперыментальнай пляцоўкай для стварэння сінергетычнай супольнасці людзей і інтэлектуальных сістэм, калі будзе рухацца ўсвядомлена і сістэмна. У нас ёсць тое, чаго няма ў іншых: магчымасць дзейнічаць як цэлае», — лічыць Мамоненка.

Дзякуючы геаграфічнаму і лічбаваму становішчу Беларусі гендырэктар бачыць у ёй мост паміж Еўразійскай і Еўрапейскай лічбавымі прасторамі з унікальнымі магчымасцямі для ўкаранення ШІ ў транснацыянальных маштабах.

Ён прапанаваў стварыць службу «адзінага акна» для інвестараў, якія разглядаюць Беларусь у якасці пляцоўкі для ШІ-стартапаў. Яна дазволіць міжнародным партнёрам не «блукаць паміж ведамствамі» і ў некалькі клікаў атрымліваць інфармацыю пра тое, якія мясцовыя кампаніі працуюць у сферы ШІ, якія вядуць распрацоўкі і якім праектам патрэбны інвестыцыі. Паводле слоў кіраўніка BelHard, праект прапрацаваны і разглядаецца, а пачаць дзейнічаць можа ўжо да восені.

Ён таксама заклікае навучаць беларусаў працы з ШІ ужо ў школе: «Мы не можам ісці ў новы тэхналагічны ўклад з мысленнем XX стагоддзя. Калі ў дзіцяці да сямі гадоў не сфарміраваліся кагнітыўныя і камунікатыўныя здольнасці, ён Маўглі. Калі ў школе не навучыць працаваць з ШІ, ён Маўглі XXI стагоддзя».

Галоўную пагрозу Мамоненка бачыць не ў тэхнічным адставанні, а ў адсутнасці сістэмнага мыслення і метадалагічнай культуры. Тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка, але грамадства да іх не гатова, лічыць ён. Праблему таксама ўяўляюць хаатычнасць укаранення ШІ-тэхналогій і бар’еры паміж спецыялістамі розных сфер і ведамстваў. Усё гэта тармозіць стварэнне паўнавартасных чалавека-машынных калектываў.

«Атрымліваецца вось гэта вакханалія шматстайнасці, бессістэмнасці, імітацыі дзейнасці, захапленне якімісьці лакальнымі прыкладнымі рэчамі без разумення таго, што наогул павінна рабіцца ў гэтай галіне. Якая ж галоўная мэта наогул працы са штучным інтэлектам? А мэта вельмі простая, хоць і амбіцыйная: пераход да наступнага тэхналагічнага этапу развіцця грамадства», — падкрэсліў Мамоненка.

Ён адзначае, што мы жывем у інфармацыйным грамадстве, але шырокае ўкараненне ШІ павінна прывесці да фарміравання прынцыпова новай мадэлі — інтэлектуальнай чалавека-машыннай супольнасці: «Нас ніхто не збіраецца паняволіць — калі мы, вядома, самі гэтага не захочам. Але рутына павінна знікнуць. Усё, што можна аўтаматызаваць, — трэба аўтаматызаваць. А чалавек будзе займацца тым, што патрабуе сапраўднага мыслення».

Дырэктар Belhard вылічыў дату Трэцяй усясветнай
Па тэме
Дырэктар Belhard вылічыў дату Трэцяй усясветнай
«Дезертирство де-факто». Мамоненко высказался о релокейте — фейсбук ответил
Па тэме
«Дезертирство де-факто». Мамоненко высказался о релокейте — фейсбук ответил
Экспорт рекордный — восточный вектор даёт плоды. Мамоненко снова разворошил фейсбук
Па тэме
Экспорт рекордный — восточный вектор даёт плоды. Мамоненко снова разворошил фейсбук

Читать на dev.by