Гендырэктар IBM даў параду, як забяспечыць сабе кар'еру ў эпоху АІ

СЕО IBM Арвінд Крышна падзяліўся думкамі пра ўзмацненне ролі АІ на рынку працы і звязанымі з гэтым асцярогамі ў інтэрв’ю лонданскай газеце Sunday Times.

1 каментарый

Перш за ўсё, каб не прайграць кар’еру штучнаму інтэлекту, Крышна параіў развіваць крытычнае мысленне. Для гэтага, паводле слоў топ-менеджара, неабходна вывучаць дысцыпліны, якія дапамагаюць адаптавацца да зменлівых, непрадказальных абставін: «псіхалогію, інжынерыю, гісторыю — усе гэтыя прадметы вучаць нас гэтаму».

Пры гэтым Крышна не лічыць АІ такой вялікай пагрозай, як некаторыя. На яго думку, пад пагрозай выцяснення тэхналогіяй знаходзяцца толькі 6% працоўнай сілы.

«І вы хочаце сказаць, што цягам пяці гадоў мы не зможам пераабучыць 6% працоўнага насельніцтва? Нам трэба больш работнікаў у ахове здароўя, у сферы клопату аб пажылых людзях, навучанні дзяцей, ІТ і кіберсферы. Гэтая патрэба перавышае 6%», — заявіў кіраўнік тэхнагіганта.

IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
Па тэме
IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ

У маі IBM прыпыніла найманне на 7800 пазіцый, якія могуць быць замененыя АІ. У асноўным гэта пазіцыі, не звязаныя з працай з кліентамі, напрыклад, эйчары. Існуых супрацоўнікаў кампанія не звальняе, але ў гутарцы з Bloomberg Крышна казаў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў 30% гэтага аддзела можа быць аўтаматызавана.

Крышна мяркуе, што людзям варта турбавацца пра іншыя праблемы АІ, напрыклад, пра тое, што зламыснікі выкарыстоўваюць яго ў тэрактах і кібератаках, а таксама для распаўсюджвання дэзынфармацыі і падрыву дэмакратыі: «Я не параноік, але я сапраўды лічу, што страхі з гэтай нагоды маюць пад сабой усе падставы».

Некаторыя эксперты лічаць, што АІ стане рухавіком інавацый і наадварот прывядзе да росту колькасці працоўных месцаў. Паводле прагнозаў Goldman Sachs, дзякуючы АІ сусветны ВУП на працягу дзесяці гадоў можа вырасці на 7%.

IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
IBM сотрудникам: «Удалёнка грозит вашей карьере»
По теме
IBM сотрудникам: «Удалёнка грозит вашей карьере»

Читать на dev.by