Гендырэктар Microsoft: свету патрэбны мільярд распрацоўшчыкаў
Кіраўнік Microsoft Сацья Надэла лічыць, што штучны інтэлект прывядзе не да памяншэння, а да росту колькасці спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем софту.
У інтэрв’ю CNBC гендырэктар заявіў, што дзякуючы інструментам на базе АІ больш людзей змогуць пісаць код і распрацоўваць праграмы. «Колькасць распрацоўшчыкаў можа дасягнуць мільярда. Насамрэч свету патрэбны мільярд распрацоўшчыкаў… Па сутнасці, гэта інструмент, які спрашчае доступ да новых тэхналогій і доступ да новых ведаў», — адзначыў Надэла.
Таксама ён нагадаў словы сузаснавальніка Apple Стыва Джобса, які аднойчы назваў камп’ютар «роварам для розуму». «Цяпер мы маем апгрэйд, мы маем паравы рухавік для розуму», — сказаў гендырэктар Microsoft.
Ягоны калега Сундар Пічаі ў інтэрв’ю The Verge гучаў значна менш аптымістычна. Гендырэктар Google не ўпэўнены, якім у выніку выявіцца ўплыў АІ на грамадства — асабліва датычна працоўных месцаў. «Я не думаю, што на рынку працы адбудуцца буйныя для грамадства ўзрушэнні», — сказаў ён.
Надэла і Пічаі згодныя ў тым, што бум АІ-сферы запатрабуе ўзмацнення кантролю з боку ўладаў, а таксама супрацоўніцтва з імі кампаній.
Паводле некаторых падлікаў, штучны інтэлект найбліжэйшым часам тым або іншым чынам закране да 300 млн працоўных месцаў, у тым ліку заменіць некаторыя з іх.
Читать на dev.by