Гендырэктару Apple амаль удвая знізяць заробак сёлета
Apple паменшыць мэтавы заробак свайго гендырэктара за 2023 год больш як на 40%, піша Reuters. Такое рашэнне было прынятае акцыянерамі з ініцыятывы самога менеджара. Акрамя таго, узнагароджанне Ціма Кука будзе больш залежаць ад каціровак кампаніі.

У 2023-м яго арыенціровачны заробак складзе $49 млн.
Кук атрымае тыя ж $3 млн акладу і $6 млн у якасці бонусу, што і 2022-м, а астатнія $40 млн складзе ўзнагароджанне ў форме акцый, з якіх 75% — то-бок $30 млн — будуць прывязаныя да каціровак.
У 2022 годзе на акцыі было закладзена $75 млн, прычым 50% сумы залежала ад іх рынкавага курса. У наступныя гады будзе дзейнічаць новая прапорцыя.
У 2022 фінансавым годзе, які завяршыўся ў верасні, Кук зарабіў $99,4 млн. Годам раней было крыху менш — $98,7 млн.
Як адзначае выданне, калі акцыі Apple дасягнуць прагнозных паказчыкаў, акцыйны складнік ва ўзнагароджанні Кука за 2023 год можа мінімум падвоіцца да $60 млн.
Раней Bloomberg змясціў Ціма Кука ў топ-10 самых высокааплатных СЕО тэхналагічнай галіны. Яго сумарны даход у 2021 годзе склаў больш за $853 млн.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.