Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гендырэктар найбуйнейшай крыптабіржы свету патлумачыў, чаму не хваліць супрацоўнікаў словамі

Заснавальнік і гендырэктар Binance Чанпэн Чжао на мінулым тыдні апублікаваў пост, у якім расказаў пра свой стыль кіравання.

Пакінуць каментарый

Заснавальнік і гендырэктар Binance Чанпэн Чжао на мінулым тыдні апублікаваў пост, у якім расказаў пра свой стыль кіравання.

Крыптабіржа налічвае некалькі тысяч супрацоўнікаў, і з усіх магчымых відаў заахвочвання яны амаль не атрымліваюць ад свайго лідара славесных кампліментаў.

«Калі вы робіце штосьці добра, то чуеце ад атачэння „класная работа, выдатная работа“ і да таго падобнае. Але наўрад ці ад мяне», — напісаў Чжао, дадаўшы, што калі супрацоўнікі наадварот нешта запаролі, то іх абавязкова чакае размова.

«Калі насіцца з кожным „невялікім“ дасягненнем, атрымаецца, што мы як быццам ставім сабе занадта нізкую планку. Нам гэтага не трэба», — растлумачыў мільярдэр.

Ён дадаў, што не любіць хваліць падначаленых словамі, таму што гэта можа стварыць уражанне, што ў яго ёсць любімчыкі, і таму што ў цэлым лічыць гэта марнаваннем часу.

«Задавальненне павіннае зыходзіць знутры. Калі я раблю штосьці добра, мне дастаткова майго ўнутранага пачуцця задаволенасці», — працягнуў гендырэктар Binance, дадаўшы дысклэймер: «Я не кажу, што гэта правільны падыход. Проста я раблю так».

Bloomberg ацэньвае маёмасць Чанпэна Чжао ў $28,5 млрд. Ён займае 37 месца ў рэйтынгу самых багатых людзей планеты паводле версіі выдання.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.