Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

General Motors звольніць больш за тысячу айцішнікаў

General Motors звальняе больш за 1 тысячу інжынераў з падраздзялення па стварэнні софту і сэрвісаў у розных краінах свету, піша CNBC са спасылкай на крыніцы.

0 каментарый

Напярэдадні кампанія правяла праверку, па выніках якой вырашыла аптымізаваць аддзел. Прыкладна 600 чалавек страцяць працу ў тэхнахабе аўтавытворцы каля Дэтройта.

У GM пацвердзілі скарачэнні. Там адзначылі, што дзеля будучыні кампаніі маюць спрашчаць, рабіць складаны выбар і аддаваць прыярытэт найбольш перспектыўным інвестыцыям, таму некаторыя каманды ў згаданым падраздзяленні будуць зменшаныя. Дакладнай колькасці супрацоўнікаў, якіх звальняюць, у кампаніі не назвалі.

Глабальны штат GM пры канцы мінулага года налічваў 76 тысяч супрацоўнікаў, у тым ліку 53 тысячы — у ЗША. То-бок «пад нож» адправяць каля 1,3% супрацоўнікаў.

Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1
Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1
По теме
Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1
Cruise увольняет почти тысячу человек — четверть штата
Cruise увольняет почти тысячу человек — четверть штата
По теме
Cruise увольняет почти тысячу человек — четверть штата

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.