«Гэта была самая шчырая зваротная сувязь за 10 гадоў»: што кажа CEO Nvidia супрацоўнікам, якія сыходзяць
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хўан не заўсёды спрабуе ўтрымаць супрацоўнікаў, якія сыходзяць запускаць уласныя кампаніі. Замест гэтага ён можа адкрыта ўказаць на слабыя месцы іхнага праекта або самога заснавальніка.
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хўан не заўсёды спрабуе ўтрымаць супрацоўнікаў, якія сыходзяць запускаць уласныя кампаніі. Замест гэтага ён можа адкрыта ўказаць на слабыя месцы іхнага праекта або самога заснавальніка.
Дэвід Хёлер і Нікіта Рудзін некалькі гадоў займаліся робататэхнікай у Nvidia, а ў 2024 годзе вырашылі сысці і заснаваць стартап Flexion Robotics. На відэазванку перад іхных сыходам Хўан не стаў адгаворваць іх, аднак раскрытыкаваў першапачатковую назву кампаніі — Checkpoint. «Ён сказаў нам, што назва дрэнная і яе трэба змяніць», — успамінае Рудзін. Паводле яго, заўвага Хўана стала адной з прычынаў, чаму стартап сапраўды перайменавалі.
Кіраўнік Nvidia таксама папярэдзіў заснавальнікаў, што яны недаацэньваюць складанасці прадпрымальніцтва. «Ягоны пасыл быў такі: мы не разумеем, наколькі цяжкім будзе гэты шлях», — расказаў Рудзін. Пазней Nvidia сама інвеставала ў Flexion Robotics. Стартап займаецца ШІ для робатаў, прыцягнуў больш за $57 мільёнаў і цяпер пашыраецца ў ЗША.
Іншаму былому супрацоўніку, Бінгу Сюю, Хўан даў больш асабістую зваротную сувязь. Сюй прыйшоў у Nvidia пасля куплі ягонага першага стартапа, але ў 2026 годзе вырашыў сысці і стварыць новую кампанію INT21, якая выкарыстоўвае ШІ для распрацоўкі ПЗ для чыпаў.
Хўан правёў з ім ды іншымі кіраўнікамі Nvidia каля двух гадзінаў, спрабуючы пераканаць яго застацца. Пры гэтым ён адкрыта сказаў Сюю, што ягоная галоўная слабасць — камунікацыя: той занадта часта мяркуе, што суразмоўцы валодаюць тымі ж тэхнічнымі ведамі, што і ён сам. «Гэта была самая сумленная зваротная сувязь, якую я атрымліваў пра сябе за апошнія дзесяць гадоў», — сказаў Сюй.
Пры гэтым размова не абмежавалася крытыкай. Даведаўшыся, што ў Сюя былі праблемы са здароўем, Хўан параіў яму ўзяць паўзу і адпачыць. Паводле былых супрацоўнікаў, такі стыль адлюстроўвае культуру Nvidia: Хўан дае прамую, часам жорсткую зваротную сувязь, але не абавязкова спрабуе любым коштам утрымаць чалавека ў кампаніі.
«Яны хочуць не новых законаў, а пазбавіцца ад існуючых»: генеральны дырэктар Nvidia заявіў, што кіраўнікі ШІ-лабараторый палохаюць апакаліпсісам не проста так
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.