Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

GitHub адкрыў усеагульны доступ да карпаратыўнай версіі АІ-кодара Copilot

Карпаратыўная версія АІ-памочніка для праграмістаў Copilot for Business ад GibHub стала агульнадаступнай. Бэта-тэставанне інструмента для бізнэсу пачалося мінулага снежня. Цяпер яго можна свабодна набыць за $19 на месяц.

Пакінуць каментарый

Copilot for Business мае пашыраны функцыянал, напрыклад, кіраванне ліцэнзіямі, кіраванне палітыкамі ў маштабе арганізацыі і опцыі, якія тычацца прыватнасці.

На момант адкрыцця карпаратыўнай падпіскі для ўсіх ахвотных Copilot for Business выкарыстоўвалі больш за 400 арганізацый. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, яны назіраюць ашаламляльную цікавасць да інструмента.

Таксама GitHub абвясціў, што Copilot атрымаў падтрымку злучэння праз проксі, у тым ліку з самазасведчанымі сертыфікатамі, і цяпер працуе на базе палепшанай мадэлі ад OpenAI. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі дадалі ў Copilot магчымасць выяўлення распаўсюджаных уразлівасцяў у кодзе — інструмент аўтаматычна прапануе, як зрабіць яго бяспечнейшым. Таксама вядзецца праца па павелічэнні хуткасці працы Copilot.

На думку гендырэктара GitHub Томаса Домке, неўзабаве Copilot зможа генераваць 80% усяго напісанага праграмістамі кода. На сённяшні дзень гэтая лічба складае прыкладна 46% для ўсіх моў праграмавання і 61% — для Java.

Код які дапамагаюць пісаць АІ-асістэнты часцей выяўляецца няякасным
Код, які дапамагаюць пісаць АІ-асістэнты, часцей выяўляецца няякасным
Па тэме
Код, які дапамагаюць пісаць АІ-асістэнты, часцей выяўляецца няякасным
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць што ён лепшы за Google іншыя — баняць
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.