Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

GitHub паказаў АІ-асяроддзе для распрацоўкі Copilot Workspace

У GitHub ужо ёсць інтэлектуальны памочнік для праграмістаў Copilot. Кампанія пашырыла яго магчымасці ў новым асяроддзі распрацоўкі Copilot Workspace, а АІ будзе суправаджаць карыстальніка на ўсіх этапах працэсу, піша TechCrunch.

Пакінуць каментарый

Copilot з’яўляе сабой оўпэнсорсны памочнік для генерацыі кода на запыт распрацоўшчыка. Copilot Workspace — універсальнейшы інструмент, створаны на аснове так званых «агентаў на базе Copilot». Пад капотам — адная з самых магутных на сённяшні дзень нейрасетак GPT-4 Turbo. Штучны інтэлект выкарыстоўваецца для дапамогі распрацоўшчыкам на ўсіх этапах — ад генерацыі ідэй і выбару метадаў рашэння задач да напісання, тэсціравання і запуску кода.

Карыстальніцкая база Copilot налічвае больш за 1,8 млн распрацоўшчыкаў і 50 тысяч кампаній. Але ў кампаніі бачаць прастор для далейшага росту дзякуючы пашырэнню яго функцыяналу за кошт Workspace і іншых інструментаў, напрыклад, чат-бота Copilot Chat. Пры гэтым Цяпер Copilot стратны — Microsoft у сярэднім губляе на ім $20+ на месяц на кожнага карыстальніка.

Між тым стваральнікі Workspace, як і ў выпадку з іншымі АІ-інструментамі, не выключаюць памылак і падкрэсліваюць важнасць чалавечага кантролю, то-бок распрацоўшчыкі павінны пераправяраць згенераваны код. Пакуль Workspace даступная ў папярэдняй версіі, пакінуць заяўку можна тут.

Microsoft теряет до $80 на каждом пользователе GitHub Copilot
Microsoft теряет до $80 на каждом пользователе GitHub Copilot
По теме
Microsoft теряет до $80 на каждом пользователе GitHub Copilot
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot
Па тэме
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.