Кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік не можа датэлефанавацца да Sony — там проста не падымаюць слухаўкі
Кіраўнік Activision Blizzard паскардзіўся журналістам, што ніяк не можа звязацца з кіраўніцтвам кампаніі.
Раней Коцік заяўляў пра «даліну смерці», у якую ператворыцца Вялікабрытанія пасля блакавання ўгоды Microsoft і студыі. Брытанскія рэгулятары выступаюць за продаж Call Of Duty іншай кампаніі, гэтае рашэнне можа дапамагчы атрымаць ухваленне ўгоды ў краіне. Пра гэта рэгулятар напісаў у апублікаванай справаздачы наконт угоды. Кіраўнік Activision Blizzard вырашыў пайсці на адкрытую канфрантацыю з японскай карпарацыяй, якая спрабуе заблакаваць угоду.
Бобі Коцік пацвердзіў, што не можа паразмаўляць з Sony пра ўгоду і будучыя праекты, бо кампанія блакуе ўсе кантакты — і той нават не можа датэлефанавацца да прадстаўнікоў PlayStation. «У Sony няма з намі ніякіх тэлефонных кантактаў; фактычна яны не адказваюць на нашыя званкі. Нас здзіўляе тое, што ў гэты час, калі мы звычайна гаворым пра будучыню і новыя магчымасці супрацоўніцтва, яны проста не адказваюць на нашыя тэлефанаванні. Таму я не ведаю, ці настолькі мы каштоўныя, як, магчыма, паказваюць рэгулятары», — заявіў ён.
Читать на dev.by