Кіраўнік Activision Blizzard: FTC падштурхнула CMA да блакавання ўгоды з Microsoft

Кіраўнік Activision Blizzard Бобі Коцік заявіў, што здзіўлены рашэннем брытанскага рэгулятара CMA заблакаваць угоду студыі з Microsoft.

1 каментарый

Паводле слоў Коціка, кіраўнік Федэральнай гандлёвай камісіі ЗША Ліна Хан сустракалася з кіраўніком брытанскага рэгулятара CMA незадоўга да рашэння апошняга. «Я быў здзіўлены, калі даведаўся, што Ліна Хан і кіраўнік CMA сустрэліся паўтара тыдня таму. Бо паводле закону абмяркоўваць актыўнае расследаванне няможна. Я не ведаю, што яны рабілі, але я думаю, мы бачым, як CMA выкарыстоўваецца Гандлёвай камісіяй, каб дабівацца такіх рашэнняў. Рэгулятары мусяць працаваць інакш», — заявіў ён у інтэрв’ю CNBC.

Афіцыйна было заяўлена, што падчас сустрэчы кіраўнікі FTC і CMA не закраналі тэмы ўгоды Microsoft і Activision Blizzard. Раней FTC падала ў суд дзеля блакавання ўгоды паміж кампаніямі. Паводле даных СМІ, Microsoft планавала закрыць угоду, нягледзячы на пазоў, чаканне ўхвалы ад CMA і Еўракамісіі. Кампаніі маюць намер абскардзіць рашэнне ў Вялікабрытаніі.

Брытанскі рэгулятар заблакаваў угоду Microsoft з Activision Blizzard
Па тэме
Брытанскі рэгулятар заблакаваў угоду Microsoft з Activision Blizzard
Геймеры зноў падалі ў суд супраць Microsoft і Activision Blizzard
Па тэме
Геймеры зноў падалі ў суд супраць Microsoft і Activision Blizzard
Японский регулятор одобрил сделку Microsoft и Activision Blizzard
По теме
Японский регулятор одобрил сделку Microsoft и Activision Blizzard

Читать на dev.by