Кіраўніца МВФ: АІ-рэвалюцыя б'е па рынку працы «як цунамі»
АІ-рэвалюцыя можа мець сур’ёзныя адмоўныя наступствы для суіскальнікаў. Пра гэта заявіла кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева падчас выступу ў Швейцарскім інстытуце міжнародных даследаванняў у Цюрыху ў панядзелак.
Паводле слоў Георгіевай, АІ накрывае рынак «як цунамі».
«У нас вельмі мала часу, каб падрыхтаваць людзей і бізнэс да [АІ]. Калі мы правільна скарыстаемся ім, ён можа прывесці да вялізнага росту прадукцыйнасці, але таксама можа спрыяць распаўсюджванню дэзынфармацыі і ўзмацненню расслаення ў грамадстве», — цытуе эканамістку Reuters.
Гэта не першае трывожнае папярэджанне наконт АІ ад кіраўніцы МВФ. Яна ўжо агучвала прагноз арганізацыі ў студзені: тэхналогія можа закрануць каля 40% працоўных месцаў у свеце і 60% працоўных месцаў у развітых краінах АІ.
Нядаўна пра тое, што людзі занадта бестурботна ставяцца да патэнцыялу АІ, казаў гендырэктар OpenAI Сэм Альтман.
Читать на dev.by