Кіраўнік Nokia здзейсніў першы ў свеце «імерсіўны» тэлефонны званок
Генеральны дырэктар Nokia Пека Лундмарк выкарыстаў у часе тэлефоннага званка новую тэхналогію «імерсіўнае аўдыя і відэа».
Лундмарк патэлефанаваў па звычайным смартфоне праз сетку 5G міністру лічбавізацыі і новых тэхналогій Фінляндыі Стэфану Ліндстрому. У сучасных смартфонах гук перадаецца ў монафанічным выглядзе. Гэта зніжае патрабаванні да паласы прапускання і робіць гучанне голасу больш плоскім.
Новая тэхналогія паляпшае якасць званка за кошт трохмернага гуку. Дзякуючы двум мікрафонам, якія ёсць у большасці сучасных смартфонаў, можна дамагчыся рэалістычнейшага гучання. Распрацаваная тэхналогія стане часткай стандарту 5G Advanced.
«Гэта самы вялікі крок наперад у галіне галасавых выклікаў ад моманту з’яўлення монафанічнай тэлефоннай сувязі, якая выкарыстоўваецца сёння ў смартфонах і ПК. Цяпер ідзе працэс стандартызацыі, так што сеткавыя правайдары, вытворцы чыпсэтаў і мабільных тэлефонаў могуць пачаць укараняць гэта ў свае прадукты», — заявіў прэзідэнт Nokia Technologies Джэні Лукандэр.
Читать на dev.by