Кіраўнік OpenAI лічыць, што людзі недаацэньваюць наступствы АІ для эканомікі — і гэта «велізарная праблема»
Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман надта занепакоены патэнцыйным уплывам АІ на эканоміку. Пра гэта ён сказаў падчас дыскусіі па АІ і геапалітыцы ў Брукінгскім інстытуце мінулага тыдня, калі яго папрасілі падзяліцца думкамі наконт наступстваў распаўсюджвання фэйкаў, згенераваных АІ, для восеньскіх прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Альтман даў зразумець, што цяпер яго больш за ўсё турбуе хуткасць і маштаб магчымых сацыяльна-эканамічных змен у сувязі з АІ і тое, якія ў гэтага будуць наступствы. Прадпрымальнік мяркуе, што абмеркаванні на гэтую тэму — напрыклад, пра тое, што тэхналогіі могуць прывесці да масавай замены жывых супрацоўнікаў, — сёлета значна менш актыўныя, чым летась. Яго хвалюе, што можа здарыцца, калі людзі не будуць больш сур’ёзна ўспрымаць гэтыя рызыкі.
«GPT-4 не аказала вялізнага бачнага эфекту на эканоміку, і людзі падумалі, што турбаваліся праз гэта занадта моцна, што насамрэч турбавацца няма пра што. Баюся, што ў далейшым мы не будзем успрымаць [АІ] досыць сур’ёзна, і гэта велізарная, велізарная праблема», — сказаў Альтман.
Паводле ацэнак МВФ, АІ закране 40% працоўных месцаў, у Goldman Sachs кажуць пра 300 млн супрацоўнікаў. Хтосьці ўжо замяняе чат-ботамі цэлыя аддзелы. Штосьці падобнае прадракаюць праграмістам. Аптымісты ж пакуль сцвярджаюць, што АІ толькі зробіць людзей прадукцыйнейшымі і вызваліць час для больш цікавых задач.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.