Кіраўнік пошуку Google заклікаў супрацоўнікаў рухацца хутчэй, бо мы жывем у новай рэальнасці
На ўсеагульным сходзе ў Маўнцін-В’ю ў сакавіку кіраўнік пошукавага падраздзялення Google Прабхакар Рагхаван заклікаў супрацоўнікаў выкладвацца больш. Запіс мерапрыемства трапіў у распараджэнне журналістаў CNBC.
На ўсеагульным сходзе ў Маўнцін-В’ю ў сакавіку кіраўнік пошукавага падраздзялення Google Прабхакар Рагхаван заклікаў супрацоўнікаў выкладвацца больш. Запіс мерапрыемства трапіў у распараджэнне журналістаў CNBC.
«Я думаю, усе пагодзяцца, што ўсё не так, як было 15-20 гадоў таму, што ўсё змянілася», — сказаў топ-менеджар пра становішча спраў на пошукавым рынку, на якім кампанія лідзіравала два дзесяцігоддзі.
Ён дадаў, што рэкламны бізнэс Google стаў «прадметам зайздрасці ўсяго свету», а таксама што за апошнія тры гады яго гадавы даход вырас больш чым на $100 млрд. Пры гэтым ён даў зразумець, што рост даецца кампаніі, чые супрацоўнікі прывыклі да бясплатных абедаў і кучы іншых плюшак, усё складаней.
«Жыццё не будзе рухацца як на мазаных колах бясконца. Сітуацыя на рынку цяпер такая, што мы маем варушыцца хутчэй», — сказаў Рагхаван. Гаворка вялася пра ўсё большую канкурэнцыю, напрыклад, з боку Microsoft і OpenAI у сферы генератыўнага АІ, і ўсё стражэйшае рэгуляванне галіны.
Google отменила требование по минимальной ставке и бонусам для работников на подряде
«Людзі прыходзяць да нас, бо нам давяраюць. У іх можа з’явіцца новая цацка, з якой ім падабаецца гуляць, але яны пойдуць у Google праверыць тое, што ўбачаць там, бо гэта давераная крыніца, і яна набывае ўсё большае значэнне ў эпоху генератыўнага АІ», — адзначыў ён.
Акрамя гэтага, Рагхаван расказаў, што Google плануе ствараць каманды бліжэй да карыстальнікаў на ключавых рынках, уключаючы Індыю і Бразілію. А ў яго падначаленых цяпер будзе менш часу на выкананне некаторых праектаў — зноў жа, каб паскорыцца.
Паводле інфармацыі крыніц CNBC, супрацоўнікаў воблачнага падраздзялення Google таксама заклікалі працаваць хутчэй, нягледзячы на тое, што рэсурсаў пасля скарачэння выдаткаў стала менш.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.