Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кіраўнік Xbox: калі мы не купім Activision Blizzard, Xbox працягне існаваць

Кіраўнік Xbox Філ Спенсер заявіў, што ў выпадку скасавання ўгоды па куплі студыі Xbox працягне існаваць, паколькі гульнявы бізнэс не залежыць ад гэтага паглынання.

Пакінуць каментарый

«Для нас гэта важнае набыццё. Але гэта не краевугольны камень для нашай будучыні ў доўгатэрміновай перспектыве. Xbox працягне існаваць, нават калі гэтая ўгода не адбудзецца», — заявіў ён. Спенсер дадаў, што збянтэжаны тым, як органы-рэгулятары абараняюць Sony, доля якой на сусветным гульнявым рынку, паводле даных канкурэнта, складае 70%.

Кіраўнік Xbox не лічыць, што паглынанне Activision Blizzard хоць неяк знізіць канкурэнтаздольнасць PlayStation. Наадварот, мяркуе ён, угода толькі павысіць канкурэнцыю на гульнявым рынку, і за кошт гэтага ў першую чаргу выйграюць спажыўцы. «Мне б не хацелася, каб на рынку кансолей утварылася сітуацыя, як са смартфонамі, дзе ёсць толькі два вытворцы. Цяпер у нас тры годныя канкурэнты», — дадаў ён.

Спенсер лічыць, што супрацоўнікі органаў-рэгулятараў у прынцыпе не заўсёды цямяць у гульнях ды індустрыі. За ўсю ягоную кар’еру ён неаднаразова заўважаў, што прадстаўнікам рэгулятараў вельмі моцна не стае ведаў у гульнявой сферы. Раней Microsoft заявіла Еўракамісіі, што доля PlayStation на сусветным рынку складае 70%, а доля Xbox — 30%.

СМІ: Activision не расказала супрацоўнікам пра ўцечку іх асабістых даных і патрабавала не гутарыць з прэсай
СМІ: Activision не расказала супрацоўнікам пра ўцечку іх асабістых даных і патрабавала не гутарыць з прэсай
Па тэме
СМІ: Activision не расказала супрацоўнікам пра ўцечку іх асабістых даных і патрабавала не гутарыць з прэсай
Microsoft здолела залагодзіць Nvidia. Цяпер кампанія таксама падтрымлівае куплю Activision Blizzard

Google і Nintendo выклікалі ў суд па справе аб куплі Microsoft Activision Blizzard
Google і Nintendo выклікалі ў суд па справе аб куплі Microsoft Activision Blizzard
Па тэме
Google і Nintendo выклікалі ў суд па справе аб куплі Microsoft Activision Blizzard

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.