Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму

У паштовага сэрвісу з’явілася абнаўленне спам-фільтра, кампанія называе яго «адным з найбуйнейшых абнаўленняў сістэмы абароны за апошнія гады».

Пакінуць каментарый
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму

У паштовага сэрвісу з’явілася абнаўленне спам-фільтра, кампанія называе яго «адным з найбуйнейшых абнаўленняў сістэмы абароны за апошнія гады».

У паштовую службу інтэграваная новая сістэма класіфікацыі тэкстаў Resilient & Efficient Text Vectorizer (RETVec). Яна вызначае спам-паведамленні, у тым ліку электронныя лісты з вялікай колькасцю спецыяльных сімвалаў, смайлаў, памылак друку і іншых элементаў, якія раней былі цяжка адрозныя для фільтраў.

Параўнанне эфектыўнасці новага алгарытму RETVec і базавага тэкставага вектарызатара Gmail. Крыніца: Google.

Новы алгарытм эфектыўна вызначае гамагліфы, то-бок графічна вельмі падобныя адзін на аднаго знакі, якія адрозніваюцца значэннем. Алгарытм навучаўся з дапамогай прасунутага кадзіроўшчыка, здольнага кадзіраваць любыя сімвалы і словы ў фармаце UTF-8. Цяпер ён можа працаваць на больш як ста мовах.

Таксама алгарытм пабудаваны на базе АІ-фрэймворка TensorFlow і ў працэсе працы вызначае візуальнае «падабенства» для вызначэння значэнняў слоў, а не сімвалы, з якіх яны складаюцца. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, узровень выяўлення спаму павысіўся на 38%, а колькасць няправільных спрацоўванняў зменшылася на 19, 4%.

У мабільнай версіі Gmail зявіўся АІ-інструмент для напісання лістоў
У мабільнай версіі Gmail з’явіўся АІ-інструмент для напісання лістоў
Па тэме
У мабільнай версіі Gmail з’явіўся АІ-інструмент для напісання лістоў
Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам
Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам
Па тэме
Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам
Google прыдумала новы спосаб перамагчы блакавальшчыкаў рэкламы
Google прыдумала новы спосаб перамагчы блакавальшчыкаў рэкламы
Па тэме
Google прыдумала новы спосаб перамагчы блакавальшчыкаў рэкламы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.