Год Linux: у 2022-м яна рэзка стала папулярнейшай за macOS у распрацоўшчыкаў
Працэнт распрацоўшчыкаў, якія ў якасці асноўнай працоўнай АС называюць Linux, амаль непахісна расце апошнія пяць гадоў. Ад 2018-га да 2021-га года доля такіх рэспандэнтаў у штогадовым апытанні Stack Overflow змянялася так: 23,2%, 25,6%, 26,6% і 25,32%.

Калі летась macOS адставала ненашмат (25,19%), то ў 2022-м Linux прыкметна вырвалася наперад: яе назвалі асноўнай аперацыйнай сістэмай для працоўнага карыстання 39,89% апытаных, а macOS — 32,97%.
Што тычыцца асабістага выкарыстання, тут разрыў выявіўся яшчэ трохі большым: 40,23% — у Linux і 31,07% — у macOS. І гэта — без уліку 15% апытаных, якія назвалі як асноўную WSL (14,34% калі казаць пра прафесійнае выкарыстанне).
Варта адзначыць, што сёлета ў адрозненне ад папярэдніх гадоў можна было выбіраць некалькі варыянтаў адказу.
Лідзіруе з вялікім адрывам Windows: для асабістых мэтаў яе як асноўную выкарыстоўваюць 62,33% удзельнікаў апытання і 48,82% — у працы.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
28 снежня 2022, 12:58
0
Wsl еще вырастет, я думаю. Многим иметь и Винду, и Линукс без танцев с виртуалками и дуалбутами более чем достаточно, не все ж мы пишем для десктопа или глубоко системные вещи