Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google будзе караць Android-праграмы, што «з'ядаюць» зарад батарэі

У Google Play з’явяцца папераджальныя цэтлікі для праграм, якія парушаюць стандарты энергаэфектыўнасці. Так кампанія спрабуе змагацца з аплікацыямі, якія празмерна расходуюць зарад батарэі.

Пакінуць каментарый

Галоўнае новаўвядзенне датычыцца сістэмы кантролю за так званымі wake locks — механізмамі, якія не дазваляюць смартфону пераходзіць у рэжым сну. Калі аплікацыя утрымлівае прыладу «бадзёрай» больш за дзве гадзіны на суткі без важкай прычыны, ён будзе лічыцца парушальнікам нормаў. Выключэнні прадугледжаны толькі для відавочна карысных фонавых працэсаў — напрыклад, прайгравання музыкі ці спампоўкі дадзеных па ініцыятыве карыстальніка.

Крыніца: Google.

Для такіх аплікацый на старонцы ў Play Store з’явіцца пазнака: «Гэтая аплікацыя можа расходаваць больш энергіі, чым чакалася, з-за высокай актыўнасці ў фонавым рэжыме». Акрамя таго, праграмы з празмерным энергаспажываннем могуць страціць бачнасць у рэкамендацыях і падборках крамы, што ўдарыць па іх прасоўванні і колькасці спамповак.

Google тлумачыць, што мэта новаўвядзення — не толькі пакараць неэфектыўныя аплікацыі, але і павысіць празрыстасць для карыстальнікаў. Механізм стане часткай сістэмы «асноўных тэхнічных метрык якасці», куды ўжо ўваходзяць паказчыкі стабільнасці і плаўнасці працы аплікацый. Цяпер да іх дадаецца і паказчык энергаэфектыўнасці.

Для прылад, што носяцца, такіх як гадзіннікі, усталяваны асобныя нормы: алпікацыя будзе лічыцца праблемнай, калі расходуе больш за 4,44% зарада ў гадзіну падчас актыўнага выкарыстання.

Паводле дадзеных кампаніі, новая метрыка распрацавана сумесна з Samsung і стане крокам да больш даўгавечнай працы прылад і сумленнай канкурэнцыі паміж распрацоўшчыкамі. Google разлічвае, што карыстальнікі змогуць лепш разумець, якія аплікацыі хутка разраджаюць тэлефон, а распрацоўшчыкі — аптымізаваць свае прадукты, каб адпавядаць новым стандартам.

Google прыдумала як вырашыць адну з галоўных праблем ШІ
Google прыдумала, як вырашыць адну з галоўных праблем ШІ
Па тэме
Google прыдумала, як вырашыць адну з галоўных праблем ШІ
В Google Translate появился режим «умного» перевода с помощью Gemini
В Google Translate появился режим «умного» перевода с помощью Gemini
Па тэме
В Google Translate появился режим «умного» перевода с помощью Gemini
Чытайце таксама
У Gmail з'явіліся ШІ-уваходныя: асістэнт разбярэ лісты і паставіць задачы
У Gmail з'явіліся ШІ-уваходныя: асістэнт разбярэ лісты і паставіць задачы
У Gmail з'явіліся ШІ-уваходныя: асістэнт разбярэ лісты і паставіць задачы
1 каментарый
Нагода занепакоіцца для OpenAI? У Gemini больш чым на чвэрць ўзляцеў трафік за месяц
Нагода занепакоіцца для OpenAI? У Gemini больш чым на чвэрць ўзляцеў трафік за месяц
Нагода занепакоіцца для OpenAI? У Gemini больш чым на чвэрць ўзляцеў трафік за месяц
1 каментарый
Google і Boston Dynamics надзеляць чалавекападобных робатаў ШІ-мазгамі. А потым пратэстуюць на заводах Hyundai

ШІ сабраў прататып за гадзіну — камандзе Google спатрэбіўся б год распрацоўкі
ШІ сабраў прататып за гадзіну — камандзе Google спатрэбіўся б год распрацоўкі
ШІ сабраў прататып за гадзіну — камандзе Google спатрэбіўся б год распрацоўкі
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.