Google будзе выдаляць акаўнты, якія задоўга былі неактыўныя
Google абвясціла, што ўліковыя запісы, у якіх карыстальнікі не аўтарызоўваліся больш за 24 месяцы, будуць выдаляцца.

Паводле ранейшай палітыкі, Google магла выдаляць даныя, якія захоўваюцца ў акаўнтах, неактыўных два гады. Цяпер гаворка вядзецца пра поўнае выдаленне ўліковых запісаў з усёй інфармацыяй.
Новыя правілы набудуць моц не раней за гэты снежань. Перш ніж выдаляць, кампанія будзе слаць карыстальніку апавяшчэння на асноўны і рэзервовы адрасы. Новаўвядзенні не тычацца бізнэс-акаўнтаў і акаўнтаў навучальных устаноў.
Каб падтрымліваць актыўнасць акаўнта, дастаткова чытаць або адпраўляць электронныя паведамленні, карыстацца Google Дыскам або пашукавіком, глядзець відэа на YouTube, пампаваць праграмы ў Google Play Store або карыстацца аўтарызацыяй праз Google-акаўнт у іншай праграме або сэрвісе.
Такую меру кампанія тлумачыць тым, што неактыўныя акаўнты ўразлівейшыя, і жаданнем абараніць іх уладальнікаў ад кіберпагроз, такіх як фішынгавыя атакі, узлом, крадзеж асобы і спам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Вот вам Ваша почта:
вы им все еще верите?