Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google Chrome перастане падтрымліваць Windows 7 з наступнага года

Версія Chrome пад нумарам 110 стане апошняй, якая будзе сумяшчальная з аперацыйнымі сістэмамі Windows 7 і 8.1. Яе рэліз папярэдне прызначаны на 7 лютага 2023 года.

Пакінуць каментарый

Windows 7 выйшла ў 2009 годзе, а падтрымліваць яе Microsoft скончыла яшчэ ў 2020-м. Тым не менш гэтая аперацыйная сістэма да гэтага часу мае немалую аўдыторыю. Год таму яна налічвала мінімум 100 млн прылад. Цяпер, паводле даных Statcounter, «сямёрка» ўсталяваная на 10,68% усіх прылад, якія працуюць пад кіраваннем Windows. У цэлым доля аперацыйнай сістэмы Microsoft на дэсктопным рынку складае 75%.

Састарэлыя версіі браўзера Google працягнуць працаваць на Windows 7 і 8.1 пасля названай даты. Але атрымліваць апдэйты, у тым ліку абнаўленні бяспекі і новыя функцыі, карыстальнікі гэтых сістэм больш не будуць.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.