Google Карты зладзілі вайну фэйкавым водгукам
Сэрвіс пачаў змагацца з бізнэс-старонкамі, на якіх з’яўляюцца падробленыя водгукі. Іх наведвальнікі будуць атрымліваць адпаведныя паведамленні.

Абмежаванні будуць накладацца на бізнэс-профілі, якія парушаюць палітыку Fake Engagement. Адміністрацыя сэрвісу будзе адсочваць падробленыя водгукі, выдаляць іх, а таксама блакаваць магчымасць размяшчаць новыя і інфармаваць карыстальнікаў, што на гэтай старонцы былі выдаленыя падробленыя водгукі.
Згодна з палітыкай, уладальнікам профіляў забараняецца размяшчаць кантэнт, які недастаткова «дакладна паказвае месца знаходжання або прадукт, пра які ідзе гаворка», або ствараўся аўтарам за ўзнагароджанне. Кампанія не паведаміла, якім чынам будзе вызначаць падробленыя водгукі.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць у Вялікабрытаніі, цяпер яны ўжываюцца ва ўсім свеце. Аднак папярэджанні будуць атрымліваць пакуль толькі брытанскія карыстальнікі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.