Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google ліквідуе стары актыў у Беларусі. Кампанію 9 гадоў таму стварылі Мельнічак і Гурскі

У Беларусі ад канца мінулага года ліквідуецца юрыдычная асоба «Эймэта», заўважыла выданне «Беларусы і рынак». Кампанія была створаная яшчэ ў 2016 годзе, сузаснавальнікі AIMatter — беларускія ІТ-бізнэсоўцы Юрый Гурскі і Юрый Мельнічак.

1 каментарыя

У Беларусі ад канца мінулага года ліквідуецца юрыдычная асоба «Эймэта», заўважыла выданне «Беларусы і рынак». Кампанія была створаная яшчэ ў 2016 годзе, сузаснавальнікі AIMatter — беларускія ІТ-бізнэсоўцы Юрый Гурскі і Юрый Мельнічак.

AIMatter распрацавала нейрасеткавую праграму для змянення фону на фота Fabby. Праграма з’явілася пры канцы 2016 года. На пачатку 2017 года AIMatter закрыла раўнд інвестыцый, лідарам у якім быў фонд Haxus Гурскага, пасля чаго агульная сума ўкладзеных у праект сродкаў вырасла да 2 млн долараў. У чэрвені 2017 года выйшаў сэрвіс для змянення колеру валасоў на фота Fabby Hair.

А ў жніўні 2017 годзе стала вядома, што AIMatter купіла карпарацыя Google. Суму і дэталяў угоды бакі не выдавалі. Паводле інфармацыі з розных крыніц і экспертных ацэнак, даступных dev.by, сума ўгоды з Google склала ад 10 да 20 мільёнаў долараў. Заснавальнікі AIMatter змаглі павялічыць свае ўкладанні ў кампанію па меншай меры ў 20 разоў усяго за 14 месяцаў.

Як адзначаў тады Юрый Мельнічак, «гэта першы выпадак, калі ІТ-кампанія ўзроўню Google купляе кампанію з Беларусі, а не інтэлектуальную ўласнасць або афіляваную кампанію ў іншай юрысдыкцыі».

У 2017 годзе, паводле ўмоў угоды, большасць супрацоўнікаў «Эймэта» планавалася перавесці на працу ў Google. Мінскі офіс «Эймэта» даўно спыніў дзейнасць, у Беларусі заставалася толькі юрыдычная асоба.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

А кто это?