Google абвінавацілі ў падмане карыстальнікаў для збору даных для рэкламы
Антыманапольнае ведамства Італіі пачало праверку ў дачыненні да кампаніі праз меркаваную нядобрасумленную камерцыйную дзейнасць.
Паводле даных TechCrunch, Google адпраўляе карыстальнікам запыт на атрыманне згоды звязаць яе службы, такія як Google Search, YouTube, Chrome і Maps. Звязванне дзеянняў карыстальнікаў дазваляе кампаніі прафіляваць іх даныя для таргетынгу рэкламы, асноўнай крыніцы даходу кампаніі.
Гэта «можа быць грэсіўнай камерцыйнай практыкай, якая ўводзіць у зман», лічаць у італьянскім ведамстве. Рэгулятар сцвярджае, што спадарожная інфармацыя ў апавяшчэннях носіць «няпоўны характар і ўводзіць у зман». У сакавіку гэтага года Google трапіла пад дзеянне новага закона «Пра лічбавыя рынкі» (DMA) і апынулася ў спісе кампаній-брамнікаў, якім выстаўляюцца самыя строгія патрабаванні.
Таксама італьянскія ўлады раней абвінавацілі Google у нявыплаце падаткаў на суму 1 мільярд еўра. На думку пракуратуры, кампанія размяшчае на тэрыторыі краіны аб’екты лічбавай інфраструктуры і можа атрымліваць з іх даход, таму абавязаная плаціць падаткі. Абвінавачванні могуць атрымаць і іншыя тэхналагічныя кампаніі, Netflix ужо пагадзіўся ўрэгуляваць прэтэнзіі.
Читать на dev.by