Google, OpenAI, Microsoft, Amazon і іншыя тэхнагіганты аб'ядналіся для бяспекі АІ
Шэраг ключавых гульцоў сусветнай АІ-сферы запусціў «Кааліцыю за бяспечны штучны інтэлект» (Coalition for Secure AI, CoSAI). Анонс новай арганізацыі адбыўся ў чацвер. Сярод удзельнікаў — Google, OpenAI, Microsoft, Amazon, Nvidia, Intel ды іншыя.
Ініцыятыва накіраваная на ліквідацыю «раздробленасці ландшафту бяспекі АІ» шляхам давання доступу да оўпэнсорсных метадалогій, фрэймворкаў і інструментаў.
Кааліцыя створаная на фоне асцярог грамадскасці, напрыклад, аб уцечках канфідэнцыйных даных, закладзенай у алгарытмы дыскрымінацыі і іншых праблемах бяспекі тэхналогіі генератыўнага АІ.
Нароўні са згаданымі кампаніямі ў новае ўтварэнне ўвайшлі IBM, PayPal, Cisco і Anthropic. Яно будзе функцыянаваць у рамках глабальнага кансорцыума OASIS, які займаецца развіццём адкрытых стандартаў.
Першапачаткова перад CoSAI будзе стаяць тры задачы: распрацоўка эфектыўных практык гарантавання бяспекі АІ, рашэнне агульных праблем, звязаных з АІ, і гарантаванне бяспекі АІ-праграм.
Читать на dev.by