Google адмовілася ад абяцання не выкарыстоўваць АІ у ваенных мэтах
Кампанія прыбрала са сваёй абноўленай палітыкі «прынцыпаў АІ» абяцанне не выкарыстоўваць штучнага інтэлекту для распрацоўкі зброі і сістэм сачэння.
Кампанія прыбрала са сваёй абноўленай палітыкі «прынцыпаў АІ» абяцанне не выкарыстоўваць штучнага інтэлекту для распрацоўкі зброі і сістэм сачэння.
Кампанія прыбрала са сваёй абноўленай палітыкі «прынцыпаў АІ» абяцанне не выкарыстоўваць штучнага інтэлекту для распрацоўкі зброі і сістэм сачэння.
Google выдаліла пункт са сваіх прынцыпаў АІ, дзе раней заяўляла, што не будзе распрацоўваць «зброю або іншыя тэхналогіі, асноўная мэта або рэалізацыя якіх палягае ў нанясенні шкоды або прамым садзейнічанні нанясенню шкоды людзям», а таксама «тэхналогіі, якія збіраюць або выкарыстоўваюць інфармацыю для назірання, парушаючы агульнапрынятыя міжнародныя нормы».
Гэтыя палажэнні больш не адлюстроўваюцца на сайце кампаніі. Замест гэтага абноўленыя прынцыпы абвяшчаюць, што Google будзе «дзейнічаць там, дзе, на нашу думку, агульныя верагодныя выгады істотна перавышаюць прадбачваныя рызыкі і недахопы». Кампанія таксама заявіла пра свой намер прытрымлівацца «шырока прызнаных прынцыпаў міжнароднага права і правоў чалавека».
На думку кампаніі, гэтыя змены адлюстроўваюць ейныя ўсё большыя амбіцыі па даванні сваіх тэхналогій і паслуг АІ большай колькасці карыстальнікаў і кліентаў, уключаючы ўрады. У блогу, апублікаваным кампаніяй, гаворыцца пра «глабальную канкурэнцыю за лідарства ў галіне АІ» і пра тое, што «дэмакратыі маюць лідзіраваць у распрацоўцы АІ, кіруючыся асноўнымі каштоўнасцямі, такімі як свабода, роўнасць і павага правоў чалавека».
Google апублікавала свае прынцыпы АІ у 2018 годзе пасля адмовы ад падаўжэння кантракта з урадам пад назвай Project Maven. Праект дапамагаў аналізаваць відэа з дронаў з дапамогай штучнага інтэлекту. У той час некалькі тысяч супрацоўнікаў падпісалі петыцыю супраць кантракта, і дзясяткі звольніліся на знак пратэсту. Кампанія таксама выйшла з конкурсу на атрыманне 10-мільярднага кантракта Пентагона, паколькі не была ўпэўненая, што гэта будзе адпавядаць яе прынцыпам АІ.
Тым не менш апошнім часам кампанія актыўна імкнецца да ўкладання ўрадавых кантрактаў, што выклікала напружанне ўнутры кампаніі. У прыватнасці, пратэсты выклікаў кантракт Project Nimbus коштам $1,2 мільярда, укладзены сумесна з Amazon, які дае ізраільскаму ўраду і вайскоўцам воблачныя вылічэнні і паслугі АІ. Дакументы і справаздачы паказалі, што пагадненне дазваляе Ізраілю выкарыстоўваць інструменты АІ, якія ўключаюць класіфікацыю выяў, адсочванне аб’ектаў і г. д.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Скайнет. Начало.
Ск*рвились.