Google паўдзельнічае ў сацыяльнай праграме па барацьбе з беднасцю ў Каліфорніі
Google стане адным са спонсараў пілотнай праграмы, у рамках якой 450 сем’ям у Каліфорніі, якія знаходзяцца на мяжы беднасці, раздадуць $2, 8 млн. Арганізатары хочуць дапамагчы ім з жыллём, паведамляе Business Insider.

Дабрачыннае падраздзяленне кампаніі Google.org дапаможа забяспечыць 225 сем’яў гарантаваным базавым прыбыткам у $1 тысячу на месяц на працягу года. Яшчэ 225 сем’яў з кантрольнай групы будуць атрымліваць па $500.
Праграма пад назвай It All Adds Up разлічаная на 5 гадоў. Яна арыентаваная на сем'і, якія за апошні час удзельнічалі ў жыллёвых праграмах некамерцыйных арганізацый і перастануць атрымліваць грошы на жыллё праз 1-3 месяцы. Паводле даных арганізатараў, больш за 70% сем’яў, якія падалі заяўкі, складаюцца з маці-адзіночак нябелага колеру скуры з дзецьмі малодшымі за 5 гадоў.
Аналізам вынікаў эксперыменту і эфектыўнасці выплат, закліканых дапамагчы забяспечыць сем'і, якія маюць у ім патрэбу, доўгатэрміновым жыллём, будуць займацца спецыялісты Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Таксама яны ацэняць уплыў праграмы на здароўе і фінансавае становішча ўдзельнікаў.
Гейтс пообещал отдать почти всё своё состояние на благотворительность
Google раней паабяцала накіраваць $1 млрд на развязанне жыллёвага крызісу ў Сан-Францыска і найбліжэйшых раёнах. Фінансаванне праграмы — адзін са спосабаў рэалізацыі гэтага намеру. Як адзначае BI, праекты, звязаныя з безумоўным базавым прыбыткам, апошнімі гадамі набіраюць папулярнасць — у тым ліку таму, што даныя даказваюць іх эфектыўнасць у барацьбе з галечай. Удзельнікі выдаткоўваюць атрыманыя сродкі ў асноўным на самае неабходнае, напрыклад, ежу, жыллё і транспарт.
Нягледзячы на масавыя скарачэнні і ўразанні бюджэту, Google і іншыя тэхнагіганты шырока вядомыя вялікімі заробкамі і шчодрымі плюшкамі для супрацоўнікаў, напрыклад, бясплатнымі абедамі, транспартам і зніжкамі на пражыванне ў гатэлях пры кампусах.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
8 мая 2024, 13:16
2
раздадут $2,8 млн
Очередное левацкое "прикармливание белок". Раздавая деньги нахаляву убирается стимул что либо предпринимать и появляется огромный стимул клянчить ещё.
Сколько они уже тут бабла раздали - становится только хуже.

Верно