Google паказала АІ-агента, які паскарае навуковыя адкрыцці
Кампанія паказала AI co-scientist, новую сістэму штучнага інтэлекту, заснаваную на Gemini 2.0. Сэрвіс — гэта «віртуальны навуковы супрацоўнік», які мае дапамагчы навукоўцам генераваць новыя гіпотэзы і прапановы па даследаваннях, а таксама паскорыць тэмп навуковых адкрыццяў.
Кампанія паказала AI co-scientist, новую сістэму штучнага інтэлекту, заснаваную на Gemini 2.0. Сэрвіс — гэта «віртуальны навуковы супрацоўнік», які мае дапамагчы навукоўцам генераваць новыя гіпотэзы і прапановы па даследаваннях, а таксама паскорыць тэмп навуковых адкрыццяў.
Сістэма прызначаная для сумеснай працы з навукоўцамі, а не для аўтаматызацыі навуковага працэсу. Яна можа збіраць інфармацыю, высоўваць гіпотэзы і ўдасканальваць сваю працу. AI co-scientist выкарыстоўвае набор АІ-агентаў (Generation, Reflection, Ranking, Evolution, Proximity і Meta-review), якія прытрымліваюцца навуковага метаду.
Ілюстрацыя прынцыпаў працы AI Coscientist. Крыніца: Google.
АІ-мадэль здабывае інфармацыю з навуковых артыкулаў і спецыялізаваных баз даных, якія знаходзяцца ў вольным доступе. Затым сістэма аналізуе атрыманыя даныя і генеруе ранжыраваны спіс прапаноў з тлумачэннямі і спасылкамі на крыніцы. Атрымаць доступ да сэрвісу для даследчых арганізацый можна праз праграму Trusted Tester.
Мадэль пратэсціравалі навукоўцы са Стэнфардскага ўніверсітэта, Імперскага каледжа Лондана і Х’юстанскай метадысцкай бальніцы. Тэсты паказалі, што AI Coscientist змог падабраць прэпараты, якія можна паўторна выкарыстоўваць для лячэння фіброзу печані. Таксама асістэнт прапанаваў два тыпы прэпаратаў, якія дапамаглі ў лячэнні хваробы.
Сярэдняя дакладнасць адказаў АІ Coscientist (сіняя лінія) і эталоннага Gemini 2.0 (чырвоная лінія) на пытанні тэсту GPQA diamond. Крыніца: Google.
У іншым выпадку AI Coscientist прыйшоў да тых жа высноў пра новы механізм пераносу генаў, што і каманда навукоўцаў. Вынікі іх працы не былі апублікаваныя і знаходзіліся на стадыі рэцэнзавання ў навуковым часопісе. АІ-асістэнту спатрэбілася некалькі дзён на даследаванне, якое заняло ў навукоўцаў некалькі гадоў.
«З дапамогай нашага праекта мы спрабуем высветліць, ці могуць тэхналогіі, падобныя да нашага АІ-асістэнта, надзяліць даследчыкаў звышздольнасцямі», — заявіў старшы клінічны даследчык Google Алан Картыкесалінгам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.