Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google просіць нью-ёркскіх супрацоўнікаў не прыходзіць у офісы праз экалагічную катастрофу ў горадзе

Google заклікала сваіх супрацоўнікаў у Нью-Ёрку і на астатняй частцы ўсходняга ўзбярэжжа папрацаваць з дому. Прычынай стала рэзкае пагаршэнне якасці паветра ў тамтэйшых гарадах: яго запоўніў дым ад лясных пажараў у Канадзе, паведамляе CNBC.

2 каментарыя

Якасць паветра ў рэгіёне дасягнула «нездаровай» адзнакі, напісала кіраўніцтва ў звароце да падначаленых са спасылкай на Дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя Нью-Ёрка. Раней большасць супрацоўнікаў горада абавязалі прысутнічаць на працоўным месцы мінімум тры дні на тыдзень. Цяпер гуглерам параілі паменш выходзіць на вуліцу, а тэрасы ў нью-ёркскім офісе будуць зачыненыя.

Як адзначае CNBC, аналагічнае апавяшчэнне атрымалі супрацоўнікі ў Дэтройце, сталічным Вашынгтоне, віргінскім Рэстане, Пітсбургу, а таксама ў агламерацыі Ролі-Дарэм у Паўночнай Караліне. У Канадзе папярэджанне зробленае супрацоўнікам гарадоў Таронта і Уотэрлу ў правінцыі Антарыа. Кампанія клапоціцца пра чысціню паветра ў офісах і дала працаўнікам рэкамендацыі наконт яе падтрымання дома.

Учора мэр Нью-Ёрка Эрык Адамс заклікаў жыхароў горада па магчымасці адмовіцца ад актыўнасцей на вольным паветры, а ў аэрапортах сталі затрымлівацца рэйсы.

Google не ўпершыню сутыкаецца з разгулам прыродных стыхій. У 2020 годзе ў Каліфорніі на працягу месяца былі праблемы са станам паветра на фоне пажараў. Тады многія супрацоўнікі Google ды іншых ІТ-кампаній ужо працавалі аддалена ў сувязі з пандэміяй.

Гейтс про инвестиции в климатические технологии: здесь будут свои «Google» «Amazon» «Microsoft» и десять «Tesla»
Гейтс про инвестиции в климатические технологии: здесь будут свои «Google», «Amazon», «Microsoft» и десять «Tesla»
По теме
Гейтс про инвестиции в климатические технологии: здесь будут свои «Google», «Amazon», «Microsoft» и десять «Tesla»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Это да. Это жесть а не пожары.

-1

Как в Бишкеке зимой.