Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT

Кіраўніцтва кампаніі зладзіла колькі сустрэч з заснавальнікамі Google Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у снежні 2022 года.

5 каментарыяў
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT

Кіраўніцтва кампаніі зладзіла колькі сустрэч з заснавальнікамі Google Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у снежні 2022 года.

Паводле даных крыніцы The New York Times, на сустрэчах абмяркоўвалі чат-бот ChatGPT ад OpenAI — канкурэнта, які можа стаць пагрозай пошукаваму бізнэсу Google. На сустрэчы Пэйдж і Брын прапанавалі перагледзець стратэгію Google у галіне штучнага інтэлекту і ўкараніць функцыю чат-бота ў пошук. Таксама заснавальнікі кампаніі параілі кіраўнікам падраздзяленняў прыярытызаваць АІ ў сваіх планах.

Выданне адзначае, што Пэйдж і Брын адышлі ад кіраўніцтва Alphabet у 2019 годзе і ад тых часоў не ўмешваліся ў справы кампаніі. Яны дазволілі Сундару Пічаі кіраваць Google, пакуль самі займаліся іншымі праектамі. Раней пры канцы 2022 года Google абвясціла «чырвоны код» унутры кампаніі, бо кіраўнікі занепакоеныя магчымасцямі ChatGPT і пачалі абмяркоўваць стратэгію развіцця АІ-прадуктаў, каб стварыць канкурэнта тэхналогіі ад OpenAI.

Крыніца выдання сцвярджае, што Google збіраецца паказаць у 2023 годзе больш за 20 новых прадуктаў і версію сваёй пошукавай сістэмы з функцыямі чат-бота. Сундар Пічаі спрабаваў запусціць паскораны працэс праверкі прадуктаў з АІ-тэхналогіямі, і кампанія гатовая ісці на рызыку пры выпуску новых тэхналогій у свет.

Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс
Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс
Па тэме
Google Stadia — усё: кампанія адключыла воблачны сэрвіс
Google распрацоўвае канкурэнта Apple AirTag
Google распрацоўвае канкурэнта Apple AirTag
Па тэме
Google распрацоўвае канкурэнта Apple AirTag
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
Па тэме
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Вот лопухи, могли просто у ChatGPT спросить.

1

думаю, что 12тыс уволенных это только начало

Anonymous
Anonymous
1

Поисковик они уже лет пять, если не больше, как просрали.

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
0

Почему, какой аналог?

0

Ну всё. Сейчас выпустят Идусня-чат.