Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google пашырыць сумяшчальнасць Android-прылад з AirDrop за межы фірмовых гаджэтаў

Google пацвердзіла, што функцыя абмену файламі паміж Android і «яблычнымі» прыладамі праз Quick Share і AirDrop перастане быць эксклюзівам Pixel. Зараз яна працуе толькі на лінейцы Pixel 10, але ў гэтым годзе яе плануюць распаўсюдзіць на значна большую колькасць прылад, піша Android Authority.

Пакінуць каментарый

Па словах віцэ-прэзідэнта па распрацоўцы Android Эрыка Кея, кампанія ўжо даказала працаздольнасць рашэння — яно сумяшчальна не толькі з iPhone, але і з iPad і MacBook. Цяпер Google супрацоўнічае з партнёрамі, каб пашырыць падтрымку ў экасістэме. Раней кампанія тэхнічна аддзяліла функцыю ад сістэмнага кампанента Pixel, аформіўшы яе як паўнавартасную аплікацыю Quick Share у Google Play, што намякала на будучую маштабаванасць.

Пакуль канкрэтныя брэнды не названы. Аб працы над падтрымкай ужо заявіла Nothing, а Qualcomm дала зразумець, што функцыя можа з’явіцца на смартфонах са Snapdragon. Паралельна Google спрашчае пераход з iPhone на Android: сумесна з Apple распрацоўваецца новы механізм пераносу дадзеных з пашыранай падтрымкай тыпаў файлаў.

Google ўскладніць загрузку аплікацый з іншых крыніц
Google ўскладніць загрузку аплікацый з іншых крыніц
Па тэме
Google ўскладніць загрузку аплікацый з іншых крыніц
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект
Па тэме
Google рыхтуе новую аперацыйную сістэму з акцэнтам на штучны інтэлект

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.