Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google выпадкова абясцэніла злоты на 20% у першы дзень года

Канвертар Google у панядзелак адлюстроўваў некарэктны курс долара і еўра да злотага. Польскія ўлады паспяшаліся прадухіліць паніку і запатрабавалі ад пошукавага гіганта тлумачэнняў, піша Barron’s.

Пакінуць каментарый

У панядзелак увечары польская валюта «абясцэнілася» больш як на 20% у параўнанні з пятнічнымі значэннямі: долар у Google каштаваў 4,7 злотага, а еўра — 5,2 злотага.

Дзіўны курс сталі абмяркоўваць карыстальнікі Х. На іх здзіўленне адрэагаваў міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманскі. Ён растлумачыў, што курс у Google «фэйкавы» і што памылка звязаная з крыніцай даных амерыканскай кампаніі. Bloomberg, напрыклад, паказваў дакладны курс.

Цэнтральны банк Польшчы ў аўторак таксама заявіў, што абменны курс Google не адпавядаў рэчаіснасці, і дадаў, што курсы і графікі на платформе «не заўсёды дакладныя». Мінфін краіны накіраваў афіцыйны запыт мясцоваму падраздзяленню кампаніі з просьбай патлумачыцца.

Адказ агучыў тэлеканал TVN24 — паводле слоў Google, у канвертары выкарыстоўваліся даныя з «вонкавых крыніц». Кампанія сказала, што ў выпадку памылак звязваецца з пастаўшчыкамі даных і аператыўна выпраўляе іх.

У аўторак курсы апрытомнелі: долар і еўра таргаваліся прыкладна па 3,94 і 4,34 злотага адпаведна.

Злотый в НГ понарошку побил рекорды. Как реагировали айтишники
Злотый в НГ понарошку побил рекорды. Как реагировали айтишники
По теме
Злотый в НГ понарошку побил рекорды. Как реагировали айтишники
EPAM адкрыў новы офіс у Кракаве. Ён стаў штаб-кватэрай кампаніі ў Польшчы
EPAM адкрыў новы офіс у Кракаве. Ён стаў штаб-кватэрай кампаніі ў Польшчы
Па тэме
EPAM адкрыў новы офіс у Кракаве. Ён стаў штаб-кватэрай кампаніі ў Польшчы
Как беларусы пользовались выгодным курсом в платёжных системах этой весной
Как беларусы пользовались выгодным курсом в платёжных системах этой весной
По теме
Как беларусы пользовались выгодным курсом в платёжных системах этой весной

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.