Google стварыў AI, які вызначае хваробу з дапамогай чалавечых гукаў

Кампанія працуе над тэхналогіяй, якая дапамагае выяўляць раннія прыкметы розных захворванняў з дапамогай аналізу гукаў, што выдае чалавек.

Пакінуць каментарый

Google навучыла АІ-мадэль Heart (Health Acoustic Representations) на 300 мільёнах фрагментаў аўдыязапісаў. На іх ёсць гукі кашлю, цяжкага дыхання і іншых сімптомаў. Гэтыя даныя дапамогуць вызначыць захворванне пацыента, калі ён хворы, напрыклад, на сухоты.

У праекце ўдзельнічае індыйскі стартап Salcit Technologies, які спецыялізуецца на тэхналогіях АІ у галіне рэспіраторных захворванняў. У будучыні тэхналогію можна будзе ўжываць у смартфонах: з дапамогай праграмы людзі з высокай рызыкай могуць хутка пратэсціраваць сябе.

Google «усцешаная» тым, што Amazon бачыць у ёй пагрозу
Па тэме
Google «усцешаная» тым, што Amazon бачыць у ёй пагрозу
Google выпусціла абноўлены генератар Gemini, які абвінавачвалі ў расізме
Па тэме
Google выпусціла абноўлены генератар Gemini, які абвінавачвалі ў расізме
Google просіць тэрмінова абнавіць Chrome: знайшла дзявятую буйную ўразлівасць за год
Па тэме
Google просіць тэрмінова абнавіць Chrome: знайшла дзявятую буйную ўразлівасць за год

Читать на dev.by