Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем

Google звольніла 28 супрацоўнікаў, якія зладзілі 8-гадзінную сядзячую забастоўку на знак пратэсту супраць супрацоўніцтва кампаніі з ізраільскімі ўладамі ў двух яе офісах у аўторак. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на ўнутраную карпаратыўную нататку, якую на наступны дзень разаслаў усяму штату дырэктар бяспекі Google Крыс Ракаў. Напярэдадні былі арыштаваныя 9 удзельнікаў акцыі ў офісах кампаніі ў Нью-Ёрку і каліфарнійскім Санівэйле.

9 каментарыяў
Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем

Google звольніла 28 супрацоўнікаў, якія зладзілі 8-гадзінную сядзячую забастоўку на знак пратэсту супраць супрацоўніцтва кампаніі з ізраільскімі ўладамі ў двух яе офісах у аўторак. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на ўнутраную карпаратыўную нататку, якую на наступны дзень разаслаў усяму штату дырэктар бяспекі Google Крыс Ракаў. Напярэдадні былі арыштаваныя 9 удзельнікаў акцыі ў офісах кампаніі ў Нью-Ёрку і каліфарнійскім Санівэйле.

Прадметам незадаволенасці пратэстоўцаў стаў Project Nimbus — кантракт з Ізраілем коштам $1,2 млрд, у рамках якога Google дае воблачныя паслугі і дата-цэнтры мясцоваму ўраду. Да яго таксама прыцягнутая Amazon. Некалькі гуглераў занялі офіс гендырэктара Google Cloud Томаса Курыяна ў Санівэйле, адкуль былі выправаджаныя паліцыяй.

Адзін з пратэстоўцаў падзяліўся з Washington Post відэазапісам, на якім паліцыянты спакойна просяць актывістаў разысціся, інакш яны будуць затрыманыя. Тыя адмаўляюцца, далей іх просяць выйсці, склаўшы рукі за спіну. Прадстаўнік кампаніі ў каментары выданню заявіў, што іх адхілілі ад працы і адклікалі доступ да карпаратыўных сістэм за парушэнне правілаў — у прыватнасці, за тое, што перашкаджалі працаваць іншым супрацоўнікам.

Ракаў адзначыў, што падобныя паводзіны на працоўным месцы непрымальныя, і Google не будзе з гэтым мірыцца. Ён папярэдзіў, што ў выпадку неабходнасці кампанія гатовая прымаць сур’ёзнейшыя меры да тых, хто дрэнна паводзіцца. The Verge прыводзіць поўны тэкст ліста.

У адказ група «No Tech for Apartheid», якая стаіць за акцыяй, назвала звальненні «абуральным актам помсты». Пратэстоўцы адзначылі, што выступаюць супраць кантракта ўжо тры гады, але кіраўніцтва ігнаруе іх меркаванне. Яны падкрэслілі, што маюць права на мірныя пратэсты ў пытаннях, што тычацца ўмоў працы. Актывісты заяўляюць, што не жадаюць працаваць над тэхналогіямі, з дапамогай якіх здзяйсняюцца забойствы, а ўдзел Google у кантракце супярэчыць яе ж АІ-прынцыпам і антычалавечны.

У сакавіку Google ужо звольніла аднаго супрацоўніка, які публічна выказаўся супраць кантракта ў часе выступу топ-менеджара ізраільскага падраздзялення на мерапрыемстве ў Нью-Ёрку.

Сотні гуглераў у Цюрыху пратэстуюць супраць звальнення 200 калег гатовыя ахвяраваць заробкам
Сотні гуглераў у Цюрыху пратэстуюць супраць звальнення 200 калег, гатовыя ахвяраваць заробкам
Па тэме
Сотні гуглераў у Цюрыху пратэстуюць супраць звальнення 200 калег, гатовыя ахвяраваць заробкам
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot
Па тэме
Google паказала АІ-інструмент для напісання кода — канкурэнта GitHub Copilot

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
8

пусть идут на зарплаты в компании хамаса или ирана

alex-slepyanka
alex-slepyanka QA Automation в EPAM
7

Всё правильно, компании не обязаны держать в своем штате сотрудников, которые поддерживают террористов, не согласны с миссией своей компании и мешают работать другим сотрудникам.

-3

Вас за такие слова тоже, скорее всего, из Гугла уволили бы. Там у них более ранимое общество - нельзя вот так просто взять и всех палестинцев назвать террористами

alex-slepyanka
alex-slepyanka QA Automation в EPAM
3

Я и не называл всех палестинцев террористами, это вы лично сами додумали и переиначили значение моих слов.

1

Вы сказали, что уволенные сотрудники поддерживают терроризм. Это не так. Ни один их плакат не говорит ничего о поддержке терроризма. Вам кажется, что это подразумевается. Ну, вот и им тоже кажется, что политика компании подразумевает поддержку геноцида против палестинцев. И вы, и они - радикалы из противоположных лагерей

У нас вот руководство сказало, чтобы никаких флагов Израиля и Палестины в рабочих чатах. А то некоторые начали добавялять к именам. Думаю, скажи я вслед что-нибудь вроде "давайте только палестинский запретим", обновлял бы свой профиль в Линкедине сейчас

4

Спасибо Google!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

на работе политика должна быть только государственная. За Байдена! несогласных надо увольнять

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
2

Обратил внимание, что те, кто протестуют против насилия со стороны Израиля, почему-то никогда не протестуют против действий Хамас. Видимо, это другое.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 красавіка 2024, 15:38

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
1

А они не хотят поработать бесплатно, чтобы у коммерческой компании была возможность отказываться от выгодных контрактов? Или и проекты брать нельзя и ЗП продолжать платить надо?

Я не специалист в бизнесе, но мне кажется, что это как-то по другому работает.