Google ўзмацніла патрабаванні да праграм у Google Play
Кампанія ўзмацняе патрабаванні да праграм у Google Play: распрацоўшчыкам давядзецца знізіць спажыванне памяці і лепш аптымізаваць код.
Кампанія ўзмацняе патрабаванні да праграм у Google Play: распрацоўшчыкам давядзецца знізіць спажыванне памяці і лепш аптымізаваць код.
Кампанія ўзмацняе патрабаванні да праграм у Google Play: распрацоўшчыкам давядзецца знізіць спажыванне памяці і лепш аптымізаваць код.
З лютага 2027 года Google Play пачне ацэньваць праграмы ў некалькіх новых паказчыках. Сярод іх — аб’ём памяці, які дынамічна выкарыстоўваецца, памяць, якую займаюць растравыя выявы, і якасць аптымізацыі DEX-кода. Для апублікаваных праграм мінімальнае пакрыццё аптымізацыяй, скарачэннем і абфускацыяй кода павінна складаць 25%.
Google асобна сочыць за тым, каб прыкладанні не трымалі выявы ў памяці, калі працуюць у фонавым рэжыме або знаходзяцца ў кэшы. Акрамя таго, кампанія будзе ўлічваць нагрузку праграмы ў розных станах і на прыладах з розным аб’ёмам RAM.
Для распрацоўшчыкаў у Play Console ужо з’яўляюцца новыя інструменты: статыстыка выкарыстання памяці, фільтр для збояў праз яе недахопы і справаздачы пра аптымізацыю пакетаў, якія спампоўваюцца. Калі праграма перавысіць вызначыныя парогі, распрацоўшчык атрымае папярэджанне.
Праграмы і гульні, якія не будуць адпавядаць патрабаванням пасля лютага 2027 года, могуць сутыкнуцца са зніжэннем бачнасці ў Google Play і абмежаваннямі на публікацыю абнаўленняў. Падрабязнасці пра санкцыі кампанія абяцае раскрыць пазней.
Google таксама ўводзіць асобнае правіла для пераносу праграм на новы Android-смартфон. З красавіка 2027 года сервісы з аўтарызацыяй павінны будуць падтрымліваць Zero-Tap Sign-In: пасля пераносу дадзеных карыстальнік павінен аўтаматычна ўвайсці ў акаўнт на новай прыладзе без паўторнага ўводу логіна і пароля. Гульні ад гэтага патрабавання пакуль вызвалены.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.