Google абнавіла генератар відэа Nano Banana — яшчэ хутчэй і танней
Кампанія прадставіла Nano Banana 2 Lite — новую палегчаную мадэль для генерацыі і рэдагавання выяваў. Кампанія пазіцыянуе яе як інструмент для задачаў, дзе важнейшыя хуткасць і кошт, чым максімальная дэталізацыя.
Кампанія прадставіла Nano Banana 2 Lite — новую палегчаную мадэль для генерацыі і рэдагавання выяваў. Кампанія пазіцыянуе яе як інструмент для задачаў, дзе важнейшыя хуткасць і кошт, чым максімальная дэталізацыя.
Nano Banana 2 Lite можна выкарыстоўваць для хуткага прататыпавання, масавага стварэння візуалаў і прыкладанняў, якім трэба генераваць выявы амаль у рэжыме рэальнага часу. Мадэль даступная ў Google AI Studio, Gemini API і Gemini Enterprise Agent Platform, а таксама паступова з’явіцца ў спажывецкіх сервісах Google.
Кампанія сцвярджае, што палегчаная версія захавала ключавыя магчымасці лінейкі: разумее складаныя промпты, падтрымлівае кансістэнтнасць персанажаў, умее рэдагаваць выявы і генераваць чытэльны тэкст унутры карцінкі.
Пры гэтым Google рэкамендуе выкарыстоўваць больш дарагую Nano Banana 2 для задачаў, дзе асабліва важныя рэалізм і дакладнасць дэталяў, а Nano Banana Pro — для прафесійных сцэнарыяў.
Nano Banana 2 Lite замяніць арыгінальную Nano Banana, якую Google цяпер называе састарэлай мадэллю. У дакументацыі кампанія асобна папярэджвае, што новая сістэма ўсё яшчэ можа памыляцца ў напісанні тэксту, перадачы дробных дэталяў, твараў і складаных візуальных правак.
Адначасова Google пашырыла доступ да Gemini Omni Flash — мадэлі для генерацыі відэа, прадстаўленай на Google I/O ў маі. Яна стала даступная праз Gemini API і Google AI Studio і каштуе $0,10 за секунду роліка. Пакуль максімальная працягласць кліпа абмежавана дзесяццю секундамі.
Google прапануе выкарыстоўваць дзве мадэлі як адзіны ланцужок: спачатку хутка генераваць і дапрацоўваць выявы ў Nano Banana 2 Lite, а потым аніміраваць іх праз Gemini Omni Flash. Для гэтага кампанія паказала дэма Omni Product Studio, якая ператварае статычныя выявы ў рэкламныя ролікі для e-commerce.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.