Google выпусціла абноўлены генератар Gemini, які абвінавачвалі ў расізме
Кампанія верне доступ да генератара выяў у чат-боце Gemini. Функцыю выдалілі праз скаргі карыстальнікаў на расізм і сэксізм.
Ранні доступ да генератара малюнкаў Imagen 3 атрымаюць абаненты тарыфаў Advanced, Business і Enterprise ў найбліжэйшыя дні. Цяпер генератар падтрымлівае запыты толькі на англійскай мове, у найдалейшым спіс моў дапоўняць.
«Мы ўнеслі тэхнічныя выпраўленні ў прадукт, а таксама папрацавалі над больш прасунутымі алгарытмамі ацэнкі і абаронай ад red-teaming-нападаў», — заявіў старшы дырэктар па прадуктах Gemini Дэйв Сітрон.
Новы генератар не падтрымлівае стварэння «фотарэалістычных ідэнтыфікаваных асоб, выяў непаўналетніх або празмерна крывавых, жорсткіх або сэксуальных сцэн».
Раней у лютым пасля рэлізу генератара карыстальнікі заўважылі, што сэрвіс стварае недакладныя і абразлівыя выявы. Напрыклад, мадэль выдавала салдат нацысцкай Германіі з азіяцкай знешнасцю і зусім не белай скурай і г. д. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла закрыць доступ да сэрвісу праз суткі пасля рэлізу і адправіла яго на дапрацоўку.
Читать на dev.by