Google запусціла праект адкрытай распрацоўкі Chromium
Кампанія сумесна з Linux Foundation запусціла ініцыятыву Supporters of Chromium-Based Browsers («Спонсары браўзераў на базе Chromium»), накіраваную на забеспячэнне ўстойлівага фінансавання і развіцця адкрытага праекта Chromium.

Chromium з’яўляецца асновай для многіх браўзераў, уключаючы Microsoft Edge, Opera і Brave. Google працягвае інвеставаць значныя сродкі ў інфраструктуру праекта, уключаючы падтрымку тысяч сервераў, якія праводзяць мільёны тэстаў, а таксама выпраўленне сотняў памылак штодня. Паводле заявы Google, гэтыя выдаткі складаюць сотні мільёнаў долараў на год толькі на падтрыманне праекта.
Ініцыятыва закліканая стварыць «нейтральную прастору для падтрымкі праектаў Chromium» і «стымуляваць адкрытыя ўнёскі ў развіццё» экасістэмы Chromium. Фонд будзе кіравацца Linux Foundation, пільнуючыся прынцыпаў адкрытага кіравання, празрыстасці і развіцця, заснаванага на патрэбах супольнасці. Meta, Microsoft і Opera далучыліся да ініцыятывы ў якасці першых сяброў, якія абавязваюцца фінансава падтрымліваць праект.
Google падкрэсліла, што, нягледзячы на стварэнне новага фонду, «кампанія працягне заставацца адказным куратарам праекта Chromium» і будзе ўносіць значныя рэсурсы ў яго падтрымку. Летась Google унесла больш за 100 000 змяненняў у праект. У лістападзе Міністэрства юстыцыі ЗША запатрабавала, каб Google адмовілася ад праекту Chrome, каб ліквідаваць манаполію на рынку пошукавых сістэм. Новая ініцыятыва дапаможа падтрымліваць адкрыты праект нават без прамога ўдзелу Google.
Надеюсь, одним из первых что сделает сообщество будет откат всех необходимых функций из ManifestV2 дабы вернуть в строй нормальные блокировщики рекламы
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Надеюсь, одним из первых что сделает сообщество будет откат всех необходимых функций из ManifestV2 дабы вернуть в строй нормальные блокировщики рекламы