Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дзяржмедыя паведамляюць пра падзенне ракеты на поўдні Беларусі. Што вядома?

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведамляе, што раніцай 29 снежня ў Брэсцкай вобласці ўпала ўкраінская ракета комплексу С-300. Агенцтва суправадзіла навіну фатаграфіямі з тэлеграм-каналаў, якія падтрымліваюць напад Расіі на Украіну.

7 каментарыяў
Дзяржмедыя паведамляюць пра падзенне ракеты на поўдні Беларусі. Што вядома?

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведамляе, што раніцай 29 снежня ў Брэсцкай вобласці ўпала ўкраінская ракета комплексу С-300. Агенцтва суправадзіла навіну фатаграфіямі з тэлеграм-каналаў, якія падтрымліваюць напад Расіі на Украіну.

БЕЛТА паведамляе, што ракета ўпала ў прамежку ад 10.00 да 11.00. На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі група спецыялістаў з ліку супрацоўнікаў Следчага камітэта і Міністэрства абароны вызначае прычыны падзення.

БЕЛТА піша пра дзве версіі падзеі: 

  1. Залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналагічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела не ў той бок.
  2. Ракета збітая ў выніку працы сістэм СПА Беларусі.

На фотаздымках, апублікаваных БЕЛТА, відаць аскепкі ракеты, якія ляжаць у полі. Крыніца фота — тэлеграм-канал «Беларускі сілавік». У гэтым канале ўдакладняецца месца, дзе меркавана ўпала ракета — Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці (у іншых пабліках згадваецца вёска Гарбаха ў Іванаўскім раёне). «Беларускі сілавік» публікуе дадатковыя фатаграфіі ракеты з канала «ЖС Premium» (канал апісваецца як «Сталёвыя. Бацькавы. Твае»). Апошні спасылаецца на яшчэ адзін тэлеграм-канал — «Тры сястры». 

Усе тры каналы, мяркуючы з пастоў, падтрымліваюць уварванне Расіі ва Украіну.

Пазней БЕЛТА апублікавала відэа з месца меркаванага падзення ракеты.

   

Фота: БЕЛТА

Беларускія незалежныя медыя змаглі пагутарыць з жыхарамі горада Іванава Брэсцкай вобласці, побач з якім магла ўпасці ракета. Яны паведамляюць, што раніцай 29 снежня чулі моцны гук, падобны да выбуху.

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што «сёння каля 10 гадзін сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была паражоная паветраная мэта. У ходзе праверачных дзеяў папярэдне выяўлена, што абломкі належаць зенітнай кіраванай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны».

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

casus belli.

2

Можно подумать что вы не участвуете. Каждый день из беларуси что-то летит на Украину. Спасибо за удары в спину!

radrad
radrad CEO в душе
-7

Спасибо за очередную очень айтишную новость, девбай! Без вашего поста никто бы и не узнал про это событие.
А про какие назависимые медиа идет речь в посте? Это те, которые зависимы от польских грантов? Какие же они тогда независимые?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-2

об этом еще по телевизору сказали, а телевизор финансируется из бюджета Белоруссии. за наши деньги государство нам врать не будет

chubaka
chubaka null в undefined
4

Скучно, ждем нормальных методичек.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
3

Да хватит уже обещать, делайте.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 снежня 2022, 19:47

6

В чем тогда между вами разница, если критерием является детсадовское "он первый начал"?
ЗыСы Очень хочется посмотреть на тех, кто столько лайков наставил. Просто из любопытства