Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чарга з 2,3+ тысячы аўто, на ўсё – 3,5 дня. Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы 8 студзеня

На беларуска-польскай мяжы ўсё яшчэ стаяць чэргі: паводле даных Дзяржпагранкамітэта, проста цяпер выезду з тэрыторыі Беларусі чакае больш за 2300 аўто і 46 аўтобусаў.

6 каментарыяў

На беларуска-польскай мяжы ўсё яшчэ стаяць чэргі: паводле даных Дзяржпагранкамітэта, проста цяпер выезду з тэрыторыі Беларусі чакае больш за 2300 аўто і 46 аўтобусаў.

Аўтамабільная чарга, мяркуючы з паведамленняў у памежных чатах, памяншаецца — але вельмі павольна. Увечары 6 студзеня ў ёй стаяла каля 2500 машын, учора — больш за 2400, і вось цяпер на сотню менш. 

Тыя, хто перасек мяжу на сваім аўто сёння раніцай, дзеляцца падрабязнасцямі: усталі ў чаргу позна ўвечары 4 студзеня, а на пункт пропуску іх паклікалі сёння раніцай. Усяго на тое, каб прайсці мяжу, сышло 3 дні, 11 гадзін і 32 хвіліны.

У іншых карыстальнікаў вельмі падобны час. 

Многія прызнаюцца, што ў чарзе не стаялі — толькі зарэгістраваліся і з’ехалі. А назад выехалі, калі перад імі заставалася прыкладна 200 аўто. 

Наконт працы памежнікаў і мытнікаў карыстальнікі ў чаце пішуць, што тыя імкнуцца прапускаць хутчэй. Камусьці трапіўся «стары воўк — працуе, як гадзіннік, бярэ па 6-7 машын, пасведчанне просіць браць з сабой, докі на працоўныя візы — не, дзяцей не будзіць». На мытні супрацоўнік «аглядае бегла, сам дзверы адчыняе», асабістыя рэчы правярае, «не ўнікаючы асабліва».

Аўтобусы, як пішуць у чатах, праходзяць мяжу «ў найлепшым выпадку за 6 гадзін» — і гэта без уліку папярэдняга чакання.

Многія кіроўцы «бяруць людзей на падсадку» — каштуе гэта каля 40-50 еўра (цана, якую агучваюць у чаце). Пасажырам аўтобусаў «Мінсктранса» пашанцавала — для іх арганізавалі бясплатную перасадку. Але «пры наяўнасці вольных месцаў». 

«Учора ўвечары сеў у першы [аўтобус], і ён быў паўпусты. Праходжанне ўсёй мяжы заняло сёння ноччу 6,5 гадзіны», — піша адзін з карыстальнікаў у чаце.

«Я села ў пяты, і ў аўтобусе было 15 чалавек», — піша іншая карыстальніца.

У адваротны бок — з Польшчы ў Беларусь — чаргі няма наогул.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

И до сих пор никто из фермы ротоботов не позларадствовал? Айайай. Как же так?

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Это потому что очередьиз Беларуси. Им такое комментить низя

table
table Table в Database
-1

Пассажирам автобусов «Минсктранса» повезло — для них организовали бесплатную пересадку.

брестский и пинский автопарки давно уже такое делают

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

в конце января очереди будут еще больше, когда возвращаться будут те, кто на выборы приехал проголосовать

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 студзеня 2025, 16:23

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

хватит ли участков для голосования зарубежом в Беларуси?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

зарубежом участков не будет. все приедут в Белоруссию проголосовать, вот увидите какая большая итоговая явка избирателей будет