На мяжы з Польшчай чарга — усяго каля 2 тысяч адзінак транспарту
Вялікія выходныя ў Беларусі як звычайна пачынаюцца з вялікіх чэргаў на мяжы. Памежны камітэт адзначае, што ўжо цяпер уезду ў Польшчу чакае блізу 2000 транспартных сродкаў.

Паводле паведамлення ведамства, ад панядзелка колькасць легкавых аўто перад польскім пунктам пропуску Тэрэспаль (Брэст) павялічылася амаль у два разы — станам на 10:00 раніцы ў чарзе знаходзяцца 1335 машын. «Сумежны бок працягвае прымаць на сваю тэрыторыю не больш за 40% аўто ад нормы». Таксама перад названым памежным пераходам уезду ў Польшчу чакаюць 40 аўтобусаў.
Польскі кірунак з’яўляецца самым загружаным на шляху ў Еўрасаюз і для фур — перад пагранпераходам Кукурыкі (Казловічы) чакаюць уезду 600 цяжкагрузаў. «Сумежны бок ад панядзелка прапусціў усяго 52% транспарту ад нормы», — кажуць у памежным камітэце.
Паводле іх інфармацыі, менш за ўсё аўто афармлялі супрацоўнікі літоўскага памежнага пераходу Меднікі (Каменны Лог) — 16% ад нормы. Праз Салечнікі (Беняконі) ад пачатку тыдня ў Літву заехала 36% грузавікоў. Перад латвійскім памежным пераходам Патэрніекі (Рыгораўшчына) на ўезд у ЕС фіксуецца 300 грузавікоў. Яго кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю 45% аўто.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Когда хочется отдыхать не в Бобруйске, а в "недружественных странах", платить за коммуналку относитнльно мало.
Ну будь РБ в ЕС было бы тоже самое, но без очередей... Что ж мы теперь - будем людей осуждать за это?
Ну куда, куда едут все эти люди? Я реально не понимаю. Зачем эти страдания?
Все как обычно. Сам ничего не можешт. Только на Трампа и надежда.
ага он им еще больше танков даст и самолетов. бгг это же республиканец.