Гродзенскія айцішнікі заплацілі $5000, каб «кампенсаваць» данаты
Інфармацыя пра айцішнікаў з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
На відэа адзін з айцішнікаў кажа, што ён нібыта перавёў 1,78 еўра праз PayPal. Цяпер «у якасці кампенсацыі шкоды» пералічыў у дзіцячы фонд 1000 долараў.
Паводле слоў другога айцішніка, ён таксама нібыта заданаціў, а цяпер «добраахвотна паведаміў пра гэта ГУБАЗ». У якасці «кампенсацыі» ён пералічыў на дабрачынныя мэты 5000 долараў.
Такую ж суму ў дабрачынны фонд дапамогі дзецям збіраецца пералічыць інжынер-праграміст з Гродна, які нібыта «перавёў фонду у 2022 годзе 35 еўра».
Читать на dev.by