GSC Game World паказала S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl
Украінская Студыя GSC Game World правяла прэзентацыю гульні на афіцыйным канале Xbox у Twitch. Праз некалькі гадоў пераносаў рэліз прызначаны на канец гэтага года.

У часе 30-хвіліннага стрыму распрацоўшчыкі паказалі гульнявы працэс, раскрылі ключавыя асаблівасці шутара, расказалі, як ствараліся сюжэтныя сцэны. Новая гульня прапануе геймерам значную свабоду дзеянняў у адкрытым свеце без бачных абмежаванняў. Гульцы змогуць даследаваць 20 разнастайных рэгіёнаў, у кожным з якіх ёсць унікальныя ворагі, жыхары, прырода і анамаліі.
Большая частка прэзентацыі была прысвечана праходжанню квэста на лакацыі «Балоты». Гэтая лакацыя была даступная і ў арыгінальнай трылогіі, але цяпер распрацоўшчыкі адкрылі часткі лакацыі, у якія раней было немагчыма патрапіць. У часе праходжання сталкер на імя Скіф змагаўся з рознымі мутантамі, у тым ліку са сляпымі сабакамі, тушканамі, зомбі і псеўдасабакамі.
У большасці лакацый у гульні ёсць рэальныя прататыпы. Гэта ўчасткі Чарнобыльскай зоны адчужэння, некаторыя з раёнаў будуць узноўленыя ў гульні з максімальнай дакладнасцю. Стваральнікі гульні дадалі, што ў часе праходжання гульні ўсяго кантэнту ўбачыць не атрымаецца, паколькі гісторыя і даступныя заданні будуць мяняцца ў залежнасці ад выбару, зробленага гульцом.
У гульні прадугледжаныя 35 відаў зброі з магчымасцю іх мадыфікацыі. У S.T.A.L.K.E.R. 2 няма сістэмы прапампоўкі персанажа, стваральнікі прапаноўваюць гульцам спадзявацца на ўласныя набытыя веды пра гульню, каб станавіцца вопытнейшымі. Рэліз пасля некалькіх пераносаў запланаваны на 20 лістапада 2024 года для ПК і Xbox Series X/S.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.