Ад рэтра-відэагульняў да рыпання старога «жалеза»: новы праект збірае гукі, якія знікаюць
Аўтары аўдыяпраекта Cities and Memory хочуць прыцягнуць увагу да гукаў і мелодый, якія сёння чуваць усё радзей. Яны збіраюць такія гукі ў новай калекцыі пад назвай Obsolete Sounds.
Аўтары аўдыяпраекта Cities and Memory хочуць прыцягнуць увагу да гукаў і мелодый, якія сёння чуваць усё радзей. Яны збіраюць такія гукі ў новай калекцыі пад назвай Obsolete Sounds.
Цяпер яна змяшчае больш за 150 гукаў. Сярод іх мелодыі са старых відэагульняў, запісы руху транспартных сродкаў, якія выходзяць з ужытку, розныя механічныя гукі, што выдаюцца старой тэхнікай — напрыклад, рыпанне падлучэння мадэма да інтэрнэту з 90-х, рынгтон Nokia 5120, адстук старога цвёрдага дыска Seagate, які разганяецца, гук наладжвання аналагавага радыё і націску клавіш друкаркі.
Акрамя саміх гукаў Cities and Memory выклалі рэміксы на кожны з іх. Яны зробленыя музыкамі і гукавымі мастакамі і перадаюць успаміны і асацыяцыі, якія выклікаюць гукі.
Усяго праект Cities and Memory налічвае больш за 1 тысячу ўдзельнікаў з усяго свету. Разам яны сабралі больш за 5 тысяч розных гукаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.