Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гульня беларусаў стала найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Кіберпанк-экшэн REPLACED ад студыі Sad Cat Studios з беларускімі каранямі прызнаны лепшай гульнёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паводле прэміі Central & Eastern European Game Awards (CEEGA), заўважыў тэлеграм-канал Dzik Pic.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Гульня беларусаў стала найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Кіберпанк-экшэн REPLACED ад студыі Sad Cat Studios з беларускімі каранямі прызнаны лепшай гульнёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паводле прэміі Central & Eastern European Game Awards (CEEGA), заўважыў тэлеграм-канал Dzik Pic.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася 23 кастрычніка ў Познані ў межах канферэнцыі Game Industry Conference.

Пераможцаў у васьмі катэгорыях вызначала журы з прадстаўнікоў гульнявой індустрыі ды медыя з 16 краін рэгіёну.

Найбольш узнагародаў атрымала REPLACED — акрамя галоўнай, гульня адзначылася ў катэгорыях за лепшы дызайн і сюжэт. Усяго яна ўдзельнічала ў шасці намінацыях.

Sad Cat Studios была заснаваная ў Мінску ў 2018 годзе. Базіруецца ў Лімасоле. Частка каманды, у тым сузаснавальнік і геймдырэктар Юрый Ждановіч, жыве ў Польшчы.

У 2023 годзе студыя прыцягнула $5 млн ад GEM Capital. Replaced, якая выйшла 14 красавіка, стала яе дэбютным праектам. У гульні ёсць беларуская мова.

Геймдэў-студыя Sad Cat з беларускімі каранямі прыцягнула $5 млн
Геймдэў-студыя Sad Cat з беларускімі каранямі прыцягнула $5 млн
Па тэме
Геймдэў-студыя Sad Cat з беларускімі каранямі прыцягнула $5 млн
Кіберпанк-платформер REPLACED з беларускімі каранямі набраў 750K вішлістаў да рэлізу
Кіберпанк-платформер REPLACED з беларускімі каранямі набраў 750K вішлістаў да рэлізу
Па тэме
Кіберпанк-платформер REPLACED з беларускімі каранямі набраў 750K вішлістаў да рэлізу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.