Тэлескоп «Хабл» нечакана паказаў звышновую амаль адразу пасля выбуху
Касмічны тэлескоп зафіксаваў звышновую праз некалькіх гадзін пасля калапсу зоркі.
Касмічны тэлескоп зафіксаваў звышновую праз некалькіх гадзін пасля калапсу зоркі.
Касмічны тэлескоп зафіксаваў звышновую праз некалькіх гадзін пасля калапсу зоркі.
Астраномы не разлічвалі ўбачыць відарысы звышновай. «Здымкі звышновай, якая хутка развівалася, былі зусім нечаканымі», — расказаў Вэнлей Чэн, навуковы супрацоўнік Універсітэта Мінесоты і кіраўнік даследавання. Звышновая, якая хутка развівалася, знаходзілася ў скупнасці галактык Abell 370 на адлегласці амаль 5 мільёнаў светлавых гадоў.
Першыя здымкі зоркі «Хабл» зрабіў яшчэ ў снежні 2010 года. Навукоўцы збіраліся назіраць слабыя аптычныя транзіенты ў архіўных даных тэлескопа, аднак знайшлі тры выявы звышновай, якія былі атрыманыя з дапамогай гравітацыйнага лінзавання.
Гравітацыйнае лінзаванне — гэта адхіленне электрамагнітнага выпраменьвання далёкага аб’екта пад дзеяннем гравітацыі іншага масіўнага аб’екта. Напрыклад, гэта скажэнне святла далёкай галактыкі чорнай дзіркай або скупнасцю галактык.
На здымках астраномы ўбачылі раннія фазы звышновай на розных стадыях. На першай фатаграфіі звышновая паказаная ўсяго праз шэсць гадзін пасля выбуху. Паводле разлікаў навукоўцаў, узрост зоркі складае прыкладна 11,5 мільярдаў гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.