Хакеры атакавалі Visa і Mastercard. Пад пагрозай дадзеныя кліентаў
Visa, Mastercard і JPMorgan Chase пацвердзілі кіберінцыдэнты ў іншых пастаўшчыкоў паслуг, у выніку якіх маглі пацярпець дадзеныя кліентаў. Хакерская групоўка n0n заявіла пра ўзломы ўсіх трох фінансавых кампаній.
Visa, Mastercard і JPMorgan Chase пацвердзілі кіберінцыдэнты ў іншых пастаўшчыкоў паслуг, у выніку якіх маглі пацярпець дадзеныя кліентаў. Хакерская групоўка n0n заявіла пра ўзломы ўсіх трох фінансавых кампаній.
Як паведамляе The Register, самі плацежныя сеткі і банкаўскія сістэмы, паводле заяваў кампаній, не пацярпелі. JPMorgan Chase паведаміў, што хакеры атакавалі яго падрадчыкаў і, відаць, атрымалі доступ да маркетынгавых дадзеных, у тым імёны і электронныя адрасы некаторых кліентаў.
«На падставе праведзенага расследавання мы мяркуем, што зламыснікі атрымалі доступ да пэўных маркетынгавых дадзеных, якія захоўваліся ў гэтых пастаўшчыкоў», — заявіў банк.
Mastercard пацвердзіла ўцечку невялікай колькасці электронных адрасоў кліентаў, якія ўдзельнічалі ў адной з праграм прывілеяў. Кампанія падкрэсліла, што плацежныя дадзеныя не пацярпелі, а карты працягваюць працаваць у звычайным рэжыме. Уцечку, паводле яе, удалося лакалізаваць.
Visa паведаміла пра інцыдэнт у іншага пастаўшчыка ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Прадстаўнік кампаніі заявіў, што ўласныя сістэмы Visa не былі закранутыя, а нумары банкаўскіх картак ды іншая плацежная інфармацыя не пацярпелі.
Адказнасць за атакі ўзяла на сябе хакерская групоўка n0n. У пачатку тыдня яна размясціла назвы ўсіх трох кампаній на сваім сайце ўцечак і апублікавала ўзоры дадзеных у якасці доказу. Спецыялісты ў кібербяспецы пакуль не змаглі незалежна пацвердзіць датычнасць n0n да атак.
Эксперты папярэджваюць, што выкрадзеныя імёны і электронныя адрасы могуць выкарыстоўвацца для мэтавага фішынгу — напрыклад, ашуканскіх лістоў ад імя банкаў або плацежных сістэмаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.